Надзея Маркаўна Шнаркевіч (30 верасня (12 кастрычніка) 1897, Брэст — 21 траўня 1974) — беларуская грамадская і культурная дзяячка, педагог, краязнаўца. Жонка Язэпа Шнаркевіча.
Біяграфія У 1914 годзе скончыла Пружанскую жаночую гімназію, у 1919 годзе педагагічныя курсы. 3 1914 года настаўніца ў Пружанскім павеце, з 1915 года праз Першую сусветную вайну ў бежанстве ў расійскай Сызрані.
У 1919 годзе вярнулася на радзіму. З 1925 года ў Вільні, загадчыца дзіцячага прытулку-інтэрната пры Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўніца сакратарыята Таварыства беларускай школы. У пачатку 1930-х гадоў актывістка Беларускай жаночай арганізацыі імя Цёткі, супрацоўніца часопіса «Жаноцкая справа».
Апошнія 25 гадоў жыцця была спаралізавана, але займалася беларускай грамадскай і культурна-асветнай працай: апрацавала ўспаміны мужа па гісторыі Нясвіжскай і Клецкай беларускіх гімназій (апублікаваныя ў 1994 г.), падрыхтавала фотаальбомы па гісторыі школьніцтва і беларускіх гімназій у Заходняй Беларусі, пра творчасць Міхася Забэйды-Суміцкага. Рабіла для Гудзевіцкага краязнаўчага музея этнаграфічныя экспанаты і рэчы сялянскага побыту, збірала музычны фальклор.
Публікацыі Успаміны з працы ў Таварыстве Беларускае Школы ў Вільні (1924—1930 гады) // Рунь, 1997, № 4; 1997, № 6.
Крыніцы
Літаратура Багдановіч Я. На жыццёвым шляху: Успаміны. — Мн., 1992.
Зоська Верас. Біяграфіі Надзеі і Язэпа Шнаркевічаў. — (самадрук), 1977. Серыя біяграфічных нарысаў, часткова гл. на Камунікаце .
Спасылкі Надзея Шнаркевіч — асветніца, якая рэдагавала першы незалежны часопіс для беларусак на сайце Будзьма беларусамі!
Архіў Надзеі Шнаркевіч у Віленскім Беларускім Музеі імя Івана Луцкевіча.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі