Марыя Аркадзеўна Бяспалая (, в. Выжлавічы, Пінскі раён — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (2001).

Біяграфія У 1971 годзе скончыла БДУ. 3 1971 года — навуковы супрацоўнік, метадыст Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1979 года выкладае ў Мінскім інстытуце культуры (з 1993 года — Беларускі ўніверсітэт культуры).

У 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара.

З 2001 па 2008 гады займала пасаду прарэктара па навуковай рабоце, з 2009 па 2020 гады з’яўлялася загадчыкам, а з 2020 года — прафесарам кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства. На розных факультэтах універсітэта выкладала гісторыю Беларусі, усеагульную гісторыю, гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю сацыякультурнай дзейнасці, гісторыю навукова-даследчай дзейнасці музеяў і іншыя дысцыпліны.

Памерла 15 лютага 2021 годаБяспалая Марыя Аркадзьеўна .

Навуковая дзейнасць Актыўна займалася навуковай работай, зместам якой з’яўлялася не толькі гістарычная тэматыка, але і праблемы сацыякультурнай і музейнай дзейнасці. Даследавала эканамічнае і культурнае жыццё беларускай вёскі ў ХХ ст. Аўтар двух манаграфій (у тым ліку «Беларуская вёска ў першыя гады нэпа (1921—1923 гг.)» (1999)), вучэбнага дапаможніка «Культурнае жыццё беларускай вёскі ў 1920-я гг» (2000) і больш за 150 артыкулаў у айчынных і замежных навуковых выданнях.

Выбраная бібліяграфія Нацыянальная ідэя ў вясковым асяроддзі 1920-х гг. // Весці Нац. АН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2000. № 1. Эвалюцыя дзяржаўнай культурнай палітыкі // Весн. БДУ культуры. 2002. № 1.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук