Яраслаў Мартынюк (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста 1925».

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у родным горадзе Вінніца. Затым вучыўся ў львоўскім вучылішчы фізічнай культуры, дзе трэнерам быў Алег Родзін.

У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 19 лістапада 2006 года ў матчы «Чарнаморац» — «Карпаты» (1:0), выйшаўшы на замену на 84 хвіліне. Да канца другой паловы сезона 2012/13 гуляў на правах арэнды за кіеўскі «Арсенал». Дэбютаваў у першым жа матчы вясновай часткі сезона ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра». У студзені 2015 года разарваў кантракт з «Карпатамі» і пакінуў каманду ў статусе свабоднага агентаМартинюк залишив «Карпати».

23 лютага 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Джурабаев и Мартынюк подписали соглашения с "Шахтером". Сезон 2015 распачаў асноўным апорным паўабаронцам гарнякоў, але пазней страціў месца ў складзе, стаў толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона кантракт з паўабаронцам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Мартынюк пакінуў «Шахцёр»Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский "Шахтер".

У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбецкага «Алмалыка», а ў ліпені 2016 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса», дзе выступаў на працягу трох гадоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да першалігавага львоўскага «Руха», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925».

Міжнародная кар’ера У 2005—2008 гадах выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся таксама ў моладзевую зборную Украіны, але так і не з’явіўся на полі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты-2 Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК АГМК Катэгорыя:Ігракі ФК Эрміс Арадыпу Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў