Аляксандр Мартыновіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Кайрат» з Алматы. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР). У сезоне 2003 гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 года гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год замацаваўся ў аснове.
У ліпені 2010 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Краснадар», дзе таксама стаў іграком асновы. У сезоне 2011/12 «Краснадар» атрымаў месца ў расійскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандр застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе стаў таксама капітанам «Краснадара». У сезоне 2014/15, аднак, стаў радзей з’яўляцца на полі.
У снежні 2014 года падоўжыў кантрат з «Краснадарам» да лета 2018 года. У чэрвені 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Урал» на 1 год. У складзе «Урала» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў аснове. У маі 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар». У 2018 годзе зноў стаў капітанам каманды.
У маі 2022 года было абвешчана, што абаронца пакіне «Краснадар» па заканчэнні сезона. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам». Па выніках сезона 2022/23 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2024 года пакінуў «Рубін» і перайшоў у казахстанскі «Кайрат».
Міжнародная кар’ера Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 17 лістапада 2010 года адзначыўся дублем у браму зборнай Амана ў таварыскім матчы.
У сакавіку 2015 года стаў капітанам зборнай Беларусі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2006, 2008, 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (3): 2014/15, 2018/19, 2019/20
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы