Крысціян Б'ёрнсхёй Поўльсен (; нар. , , Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Даніі.
Кар’ера Раннія гады Сваю футбольную кар’еру распачаў у сваім родным горадзе Аснес, з якога транзітам праз футбольны клуб «Хольбек» патрапіў у склад «Капенгагена». Амаль адразу Крысціян узяў на сябе лідарскую ролю ў клубе, пасля таго як сваю кар’еру ў клубе скончыў нарвежскі паўабаронца Столе Сольбакен.
«Шальке 04» Пасля чэмпіянату свету 2002 Поўльсен перашоў у склад нямецкага клуба «Шальке 04». Сума трансферу склала 7 млн еўра, што было рэкордам продажу для дацкага клуба. Крысціян без цяжкасцей прыжыўся ў клубе, што не ў малай ступені было звязана з тым, што яго напарнік па зборнай Эбэ Сан таксама гуляў за нямецкі клуб.
«Севілья» У 2006 годзе Крысціян пераехаў у Іспанію, каб гуляць за клуб з поўдня гэтай краіны «Севілью». Дэбютаваў за клуб у матчы за Суперкубак Еўропы, дзе севільскія футбалісты былі мацней за ігракоў «Барселоны».
«Ювентус» Капітан зборнай Даніі ўлетку 2008 года быў набыты «Ювентусам» за 9,75 млн еўра. У адсутнасць траўмаванага Крысціяна Дзанеці, Поўльсен стаў асноўным цэнтральным паўабаронцам клуба.
«Ліверпул» 12 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Крысціяна ў «Ліверпул». Сума трансферу склала 4,5 мільёны еўра.
«Эвіян» 31 жніўня 2011 года дэбютант французскай Лігі 1 клуб «Эвіян» абвясціў, што заключыў з дацкім паўабаронцам кантрактКристиан Поульсен перейдет в «Эвиан». eurosport.ru.
«Аякс» 22 жніўня 2012 года амстэрдамскі «Аякс» абвясціў аб дамоўленасці па пераходзе Поўльсена ў склад чырвона-белых. На наступны дзень Крысціян падпісаў з клубам двухгадовы кантракт, які разлічаны на два сезоны.
«Капенгаген» У сезоне 2014/15 зноў выступаў за «Капенгаген», з якім выйграў Кубак Даніі. З лета 2015 года знаходзіўся без клуба. У снежні 2016 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭкс-хавбек «Ливерпуля» и «Ювентуса» Поульсен завершил карьеру. by.tribuna.com.
Міжнародная кар’ера За зборную Даніі правёў 92 матчы, забіў 6 мячоў. У жніўні 2012 года Крысціян абвясціў аб рашэнні спыніць выступы за зборнуюChristian Poulsen stopper på landsholdet . dbu.dk.
Дасягненні Клубныя «Капенгаген» Чэмпіён Даніі: 2001 Уладальнік Кубка Даніі: 2015
«Шальке 04» Уладальнік Кубка нямецкай Лігі: 2005
«Севілья» Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2006 Уладальнік Кубка УЕФА: 2007 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2007 Уладальнік Суперкубак Іспаніі: 2007
«Аякс» Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2013, 2014 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
Асабістыя Футбаліст года ў Даніі (2): 2005, 2006
Крыніцы
Спасылкі
Прафайл на сайце ESPN
Катэгорыя:Футбалісты Даніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Даніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Эвіян Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Хольбек