Арда Туран (; нар. , , Турцыя) — турэцкі футбаліст (атакуючы паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Турцыі (2006—2017). Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў Турцыі.
У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Эюпспор».
Клубная кар’ера Арда з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Галатасарая». Да асноўнай каманды стаў падцягвацца яшчэ ў часы працы ў клубе Георгэ Хаджы. Першы афіцыйны матч правёў у гульні на Кубак Турцыі супраць «Бурсаспора» 22 студзеня 2005 года. У 2006 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб Суперлігі «Манісаспор». Напачатку сезона 2006/07 вярнуўся з арэнды і ў хуткім часе стаў іграком асновы клуба.
10 жніўня 2011 года Туран перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка», падпісаўшы кантракт на 4 гадыArda Turan'ın Transferi Konusunda Anlaşma Sağlandı. Galatasaray.org. Сума трансферу склала 12 млн еўра, што стала самым дарагім трансферам турэцкага футбалістаHeavyweights keep a low profile . FIFA.com. Дэбютаваў за новы клуб 28 жніўня 2011 года супраць «Асасуны», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Лізе Еўропы дэбютаваў у стартавым складзе 15 верасня 2011 года ў матчы супраць «Сэлтыка», адзначыўся галавым пасам. У сезоне 2013/14 быў адным з асноўных ігракоў каманды, калі «Атлетыка» здолеў атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі і дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.
10 ліпеня 2015 года афіцыйна перайшоў у «Барселону», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 34 млн еўраТуран подписал с «Барселоной» контракт на 5 лет. Пры гэтым, з-за забароны «Барселоны» на рэгістрацыю новых ігракоў Арда змог выйсці на поле толькі ў студзені 2016 года.
У сезоне 2017/18 не правёў за «Барселону» ніводнага матча, і ў студзені 2018 года быў аддадзенны ў арэнду клубу «Істанбул Башакшэхір» на 2,5 гадыАрда Туран перешел из «Барселоны» в «Истанбул». 4 мая 2018 года за напад на арбітра быў выдалены і неўзабаве атрымаў 16-матчавую дыскваліфікацыю, якая пазней была скарочана да 10 матчаў. У студзені 2020 года арэнда ў «Істанбуле» была датэрмінова спыненаТуран досрочно завершил аренду в «Истанбуле». Права на него принадлежат «Барселоне».
У жніўні 2020 года вярнуўся ў «Галатасарай»Туран продолжит карьеру в "Галатасарае", дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыАрда Туран объявил о завершении карьеры.
Міжнародная кар’ера За нацыянальную зборную Турцыі дэбютаваў у 2006 годзе. На чэмпіянаце Еўропы 2008 Арда забіў два мячы, ў тым ліку пераможны ў браму швейцарцаў.
Трэнерская кар’ера У красавіку 2023 года ўзначаліў клуб «Эюпспор» з другога турэцкага дывізіёна.
Дасягненні «Галатасарай»: Чэмпіён Турцыі: 2008 Уладальнік Кубка Турцыі: 2005 Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2008
«Атлетыка»: Чэмпіён Іспаніі: 2014 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2013 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014 Пераможца Лігі Еўропы: 2012 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2012
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі: 2016 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2016, 2017 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2016
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны профіль на сайце мадрыдскага «Атлетыка»
Катэгорыя:Футбалісты Турцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Турцыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Манісаспор Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Турцыі Катэгорыя:Трэнеры ФК Эюпспор