Phaeolus schweinitzii — від грыбоў роду сямейства . Відавая назва дадзена ў гонар амерыканскага міколага (1780—1834).

Сінонімы

Апісанне Шляпка 10-30 см у дыяметры, у маладым узросце серна-жоўтага, затым іржава-карычневага або цёмна-карычневага колеру, з канцэнтрычнымі зонамі, з жоўтым краем, плоскай формы, пакрытая бародаўкамі або валасінкамі. Гіменафор трубчасты. Поры 0,3-2,5 мм у дыяметры, аліўкава-жоўтага, потым карычневага колеру. Трубачкі 3-6 мм даўжынёй. Мякаць жоўта-карычневага або іржава-карычневага колеру, без асаблівага смаку і паху. Споры бясколерныя, эліптычнай формы, з гладкай паверхняй, неамілоідныя. Базідыі чатырохспоравыя. Цысціды булавападобнай або канічнай формы. Грыб неядомы з-за жорсткай мякаці.

Экалогія Паразітуе на каранях хвойных дрэў, выклікаючы .

Падобныя віды Маладыя грыбы можна зблытаць з відам .

Літаратура

Катэгорыя:Неядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Швейніц Катэгорыя:Фамітапсідавыя