Рудольф А́біхт (; ) — нямецкі філолаг-славіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Германіі.
Біяграфія Сын евангелісцкага пастара Тэадора Абіхта, род якога паходзіў з Цюрынгіі, і Берты Гофман. Вучыўся ў гімназіях Уроцлава і Познані. Добраахвотнікам удзельнічаў у франка-прускай вайне 1870—1871 гадоў.
Затым вывучаў тэалогію і ўсходнія мовы ў Берліне, Гале, Уроцлаве. Першапачаткова спецыялізаваўся на арабістыцы (дысертацыя прысвечана сірыйскаму гісторыку XIV ст. Ібн Аль-Вардзі). 30 мая 1876 года Рудольф Абіхт ажаніўся на Яўгеніі Шванд. У 1876 годзе стаў лютэранскім пастарам і працаваў у розных парафіях у Сілезіі: спачатку ў парафіі Просьліцы—Мехова (Ключборскі павет), пасля ў польскай парафіі ў Намыслове, затым у парафіі Кужне—Карлавіцы (Бжэскі павет) і Брэславе (Уроцлаве). Служыў лютэранскім пастарам да 1912 года.
Абіхт валодаў выключным талентам да моў. Пасля абароны дактарату змяніў спецыялізацыю з арабістыкі на славістыку. З 1892 года выкладчык польскай і рускай мовы ў Брэслаўскім універсітэце, з 1900 года прафесар славянскай філалогіі Брэслаўскага ўніверсітэта. У 1907 годзе атрымаў ступень доктара славянскай філалогіі за працу «Рускі гераічны эпас». Аўтар навуковых прац і падручнікаў, прысвечаных славянскім і ўсходнім мовам. Перакладаў з рускай Крылова, Пушкіна, Гогаля, Талстога, Астроўскага.
У беларусазнаўстве У 1917—1918 гадах выкладаў беларускую мову ў Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі. У гэты час і пазней кантактаваў з адным з пачынальнікаў беларускага школьніцтва Баляславам Пачопкам. У працах «Паказальнік крыніц Супрасльскага рукапісу» (1893—1898), «Слова пра паход Ігараў» (1895, з яго перакладам тэксту помніка) даследаваў старажытнабеларускія помнікі.
Беларускія матэрыялы друкаваў у газетах «Гоман», якая выходзіла ў Вільні, «Deutschland» («Германія»), «Wilnaer Zeitung» («Віленская газета») і іншых. У газеце «Der Beobachter» («Наглядальнік», 5-29 верасня 1918) надрукаваў 5 артыкулаў «Са старажытнай і новай гісторыі беларусаў», багатых на фактычны матэрыял. Адзін з выдаўцоў (у суаўтарстве з Янам Станкевічам) беларускага лемантара «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» (Вроцлаў, 1918, надрукаванага лацінкай). Пры яго садзеянні выдадзены зборнік «Беларусь» (Берлін, 1919), прысвечаны геаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры (захаваўся ўрывак).
У параўнанні з «Беларускай граматыкай для школ» Б. Тарашкевіча (1918) праца Р. Абіхта не зрабіла істотнага ўплыву на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, хаця і прычынілася да замацавання ў ёй паасобных тэрмінаў (галосныя, зычныя і іншыя). Яго лісты да А. І. Луцкевіча зберагаюцца ў БДАМЛіМ.
Пераклаў на нямецкую мову творы Я. Купалы, Я. Коласа, беларускія казкі і песні.
Творы На нямецкай мове Die Lieder der Dichter vom Stamme Hudail. Aus dem Arabischen uebersetzt… Namslau: Opitz, 1879. At-Tuhfa al-Waridiya. I.E.Donum Wardianum: Carmen Didacticum De Linguae Arabicae Grammatica A Zain-Ud-Dîn Ibn Al-Wardî Compositum. Breslau, 1891. Quellennachweise zum Codex Suprasliensis // Archiv für slavische Philologie 15 (1893) 321—337; 16 (1894) 140—153; 18 (1896) 138—155. Der Angriff der Bulgaren auf Constantinopel im Jahre 896 n. Chr // Archiv für slavische Philologie 17 (1895) 477—482. Das Lied von der Heerschaar Igorj’s. Leipzig: R. Gerhard, 1895. Russische Meisterwerke mit Accenten für den Unterricht mit und ohne Lehrer. Leipzig: R. Gerhard, . Ist die Ähnlichkeit des glagolitischen mit dem grusinischen Alphabet Zufall? Leipzig: R. Gerhard, 1895. Martyrium der XLII Märtyrer zu Amorium // Archiv für slavische Philologie 18 (1896) 190—192. Die Hauptschwierigkeiten der russischen Sprache: Handbuch für alle russisch Lernenden. Leipzig: R. Gerhard, 1898. Martyrium des St. Dometius // Archiv für slavische Philologie 21 (1899) 44-49. De Stephani despotae quae feruntur scriptis. Leipzig: R. Gerhard, 1900. Declamatio De nomine dulcissimi Jesu circumcisi. Leipzig: R. Gerhard, 1903. Camilla Lucerna, die südslawische Ballade von Asan Agas Gattin und ihre Nachbildung durch Goethe (1905) Das südrussische Igorjlied und sein Zusammenhang mit der nordgermanischen Dichtung. Breslau, 1906. Die russische Heldensage. Leipzig: R. Gerhard, 1907. Das Alphabet Chrabrs // Archiv für slavische Philologie 31 (1910) 210—217. Die Interpunktion in den slavischen Übersetzungen griechischer Kirchenlieder // Archiv für slavische Philologie 35 (1914) 413—437. Haben die alten slavischen Übersetzer der griechischen Kirchenlieder die Silbenzahlen der griechischen Liederverse festgehalten? // Archiv für slavische Philologie 36 (1916) 414—428. Andreas Boboli und Josafat Kuncewič — zwei Märtyrer des Jesuitenordens // Zeitung d. 10. Armee. 1918. Nr. 626. S. 4; Nr. 627. S. 4.
На беларускай мове Pròsty spòsab stàcca ŭ karòtkim čàše hràmatnym. brèslaŭ 1918.
Крыніцы
Літаратура Pozniak T. Rudolf Abicht jako białorutenista // Slavica Wratislaviensia, LXXIX, Wrocław 1993. S. 15—30. Рудольф Абіхт і Антон Луцкевіч. Перапіска (1916—1921) // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. — Мінск: Маст. літ., 1994. Сакалоўскі У. Абіхт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с.; іл. Сакалоўскі У. Абіхт // Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1994. — 655 с. — ISBN 5-85700-126-9.
Спасылкі https://sites.google.com/site/belhistsite/Home/asobi/rabicht http://www.mbd.muzeum.uni.wroc.pl/dzieje-uniwersytetu/profesorowie-przed-1945-r/rudolf-abicht
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Славісты Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі Катэгорыя:Філолагі Германіі Катэгорыя:Постаці нямецкага беларусазнаўства Катэгорыя:Перакладчыкі Германіі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на нямецкую мову