Тэксты Пірамід — найстаражытнейшы твор егіпецкай рэлігійнай і памінальнай літаратуры, які дайшоў да насFaulkner R. O. The Ancient Egyptian Pyramid Texts Translated into English. Oxford, 1969. P. V—VIII // Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— С. 294—300.. Назву яны атрымалі паводле месца свайго знаходжання: яны пакрываюць сцены ўнутраных памяшканняў пірамід, размешчаных у Сакары, некропалі фараонаў Мемфіса, і пабудаваных дзесьці паміж 2350 і 2175 гг. да н.э. У гэтых пірамідах былі пахаваны: фараон Унас (V дынастыя, сярэдзіна XXIV ст. да н.э.) і чатыры фараоны VI дынастыі — Тэці, Пепі I, Мерэнра і Пепі II Неферкара (XXII ст. да н.э.). Такім чынам, піраміды, якія змяшчаюць Тэксты, былі ўзведзены на працягу паўтара стагоддзяМатье М. Э. Тексты пирамид — заупокойный ритуал (о порядке чтения Текстов Пирамид). // Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— С. 369—414. Самі тэксты хутчэй за ўсё старэйшыя за піраміды, і былі створаны задоўга да аб'яднання Паўночнага і Паўднёвага Егіпта (каля 3000 г. да н.э.)Mercer S. A. B. The Pyramid Texts in Translation and Commentary. Vol. I. New York; London; Toronto, 1952. P. VIII and 1-12 // Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— С. 228—254..
Адкрыццё Тэксты Пірамід былі адкрыты часткова Марыэтам у 1880, калі ён пачаў абследаванне пірамід Сакары па ініцыятыве Гастона Масперо. Пасля смерці Марыэта Масперо працягнуў у 1881 г. раскопкі і к 1894 г. выдаў усе знойдзеныя ім тэксты, дадаўшы да іх перакладыMaspero G. Les inscriptions des Pyramides de Saqqarah. Paris, 1894..
Пераклад Нягледзячы на тое, што параўнальна невялікая колькасць тэкстаў пацярпела ад часу і рабаўнікоў грабніц, іх чытанне, пераклад і тлумачэнне да сённяшняга дня ствараюць нямала праблем. Тэксты вельмі складаныя як у граматычным, так і ў лексічным планах, а арфаграфія незвычайная (з-за сваёй старажытнасці). У іх змяшчаецца шмат намёкаў на невядомыя нам міфы і легенды. Першая спроба перакладу тэкстаў належыць Гастону Масперо, які ў 1882 г. пачаў па чарзе публікаваць іерагліфічныя тэксты і іх пераклады. Пазней яны былі выдадзены адным томам у 1894 г.Там жа.
У 1910 г. Курт Зетэ ажыцявіў наступнае выданне «Тэкстаў»Sethe K. Die Altägyptischen Pyramidentexte. Bd. I—IV. Leipzig, 1908—1922. І яшчэ: Sethe K. Übersetzung und Kommentar zu den ältaguptischen Pyramidentexten. I—IV. Gluckstadt—Hamburg, 1935—1939.. Ён сістэматызаваў іх, згрупаваўшы ў «Выслоўі» (Sprüche), пранумараваў (яго нумарацыя тэкстаў выкарыстоўваецца навукоўцамі дагэтуль). Тэксты выдаваліся і перакладаліся на французскую (Г. Масперо, Л. Спелеерс), нямецкую (К. Зетэ), англійскую мовы (С. А. Б. Мерсер, Р. А. Фолкнер, А. П'янкаў)Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— 464 c., ил. (Александрийская библиотека, серия «Египет»)..
Змест С. Мерсер вылучае сярод Тэкстаў Пірамід наступныя сюжэтыMercer S. A. B. The Pyramid Texts in Translation and Commentary. Vol. I. New York; London; Toronto, 1952. P. VIII and 1-12. // Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— С. 228—254.: Пахавальны рытуал з прынашэннем дароў, што звязана з уяўленнем пра ўз'яднанне частак раздзеленага цела, яго ажыўленнем і ўваскрэсеннем памерлага цара. Магічныя формулы для аховы ад бед і няшчасцяў. Рытуал пакланення. Рэлігійныя гімны. Міфічныя формулы, якія атаясамляюць памерлага цара з тым ці іншым бажаством. Малітвы і маленні ад імя памерлага цара. Услаўленні велічы і магутнасці памерлага цара на нябёсах. Доўгі час навукоўцы лічылі, што асобныя тэксты пірамід ніяк адзін з адным не звязаны, не складаюць адзінага тэксту, і іх размяшчэнне ўнутры піраміды абумоўліваецца толькі жаданнем таго, хто іх там пісаў. Аднак М. Э. Мацье ў 1947 г.Матье М. Э. Тексты пирамид — заупокойный ритуал (о порядке чтения Текстов Пирамид) // Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— С. 369—414. прапанавала новы парадак чытання тэкстаў (ад уваходу ў піраміду да саркафага фараона). Таксама яна выказала пункт гледжання, што Тэксты Пірамід — гэта словы адзінага памінальнага рытуалу, якія прамаўляліся ў час той часткі гэтай цырымоніі, якая адбывалася ўнутры піраміды.
Гл. таксама Тэксты Саркафагаў Адкрыванне вуснаў Кніга Мёртвых
Крыніцы
Літаратура : «Die altägyptischen Pyramidentexte.» In neuer deutscher Uebersetzung; vollständig bearbeitet und herausgegeben von Wolfgang Kosack Christoph Brunner, Berlin 2012, ISBN 978-3-9524018-1-1. Maspero G. Les inscriptions des Pyramides de Saqqarah. Paris, 1894. Sethe K. Die Altägyptischen Pyramidentexte. Bd. I—IV. Leipzig, 1908—1922. Sethe K. Übersetzung und Kommentar zu den ältagyptischen Pyramidentexten. I—IV. Gluckstadt—Hamburg, 1935—1939. Тексты Пирамид / Под общ. ред. А. С. Четверухина.— СПб.: Журнал «Нева»; Летний сад, 2000.— 464 c., ил. (Александрийская библиотека, серия «Египет»).
Спасылкі Пераклад Тэкстаў Пірамід С. Мерсера (на англійскай) Яшчэ ўрыўкі з Тэкстаў пірамід (на англійскай) Тэксты Пірамід з піраміды Уніса (на англійскай) І яшчэ адзін сайт, прысвечаны Тэкстам пірамід (на англійскай) Тэксты Пірамід з піраміды Уніса. Рускі пераклад з каментарыямі
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія стэлы і надпісы Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія памінальныя тэксты Катэгорыя:Егіпецкія піраміды Катэгорыя:Егіпецкае пісьмо Катэгорыя:Літаратура Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Рэлігійныя сачыненні Катэгорыя:Жыццё пасля смерці Катэгорыя:Акультныя тэксты