Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 14 сакавіка 2015 года на арэне Grand Hyatt, у Мумбаі, Індыя. Турнір стаў другім розыгрышам адкрытага чэмпіянату Індыі. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £50,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Майкл Уайт з Уэльса, які перайграў на сваім шляху да тытула Мічэла Мана ў кваліфікацыі (4:0), Цаа Юйпэна (4:3), Мэцью Сэлта (4:2), Лі Хана (4:2), Крыса Уэйкліна ў чвэрцьфінале (4:2), Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (4:2) і Рыкі Уолдэна ў фінальным паядынку з лікам 5:0. Такім чынам, 23-гадовы валіец, які за тыдзень да гэтага атрымаў першы прафесійны тытул на турніры Shoot-Out, выйграў свой першы рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама падняўся ў рэйтынгу з 22-й на 17-ю пазіцыю, якая стала найвышэйшым месцам у кар'еры снукерыста.
Турнір
Два першыя прафесійныя снукерныя турніры ў Індыі, Бамбей Інтэрнэшнл, прайшлі ў 1979 годзе, пасля чаго ў 1991 годзе на тэрыторыі краіны, якая лічыцца радзімай снукера, прайшоў нярэйтынгавы турнір з удзелам 16 снукерыстаў, Чэлендж Індыі, пераможцам якога стаў Стывен Хендры, а ў 1992 годзе ў Індыі праходзіла чацвёртае спаборніцтва — Мастэрс Індыі. Толькі праз 21 год, у 2013 годзе, у Індыі быў заснаваны першы рэйтынгавы снукерны турнір, адкрыты чэмпіянат Індыі, які праходзіў у Le Meridien Hotel у сталіцы краіны — горадзе Нью-Дэлі. Праз паўтара гады праходзіў другі розыгрыш турніру, які быў перанесены ў самы населены горад краіны, Мумбаі, і праводзіўся ў гатэлі Grand Hyatt.
Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся восьмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы турніру гуляліся за чатырма сталамі ў гатэлі Grand Hyatt.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым спаборніцтвам і склаў £300,000, перавысіўшы ў сезоне 2014/2015 прызавыя фонды рэйтынгавых адкрытага чэмпіянату Аўстраліі і German Masters і зраўняўшыся па гэтым паказчыку з адкрытым чэмпіянатам Уэльса і Сусветным гран-пры. Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £50,000. З рэйтынгавых спаборніцтваў гэтыя прызавыя перавысілі толькі першы прыз адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£50,000Фіналіст£25,000Паўфіналісты£13,500Чвэрцьфіналісты£9,0001/8 фіналу£6,0001/16 фіналу£3,0001/32 фіналу£2,000Найвышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £300,000 Максімальны брэйк £10,000
Фармат турніру
На адкрытым чэмпіянаце Індыі 2015 года прынялі ўдзел 134 гульцы, з якіх 105 — удзельнікі мэйн-тура і 29 — аматары (6 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 12 па 13 лютага 2015 года (за месяц да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. У 1/64 фіналу першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю праз кваліфікацыю прайшлі 64 снукерысты, да якіх далучыліся 6 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць шасцёх выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 58 пераможцаў кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе і 6 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы снукерыстаў з топ-32 раней за 1/16 фіналу, снукерыстаў з топ-16 раней за 1/8 фіналу, снукерыстаў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу пяці дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні, а матчы 1/8 фіналу і чвэрцьфіналы гуляліся ў адзін дзень, таксама, як і паўфінальныя і фінальны паядынкі) у гатэлі Grand Hyatt у Мумбаі, Індыя.
Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 12—13 лютага 7 4 Уайлдкард раўнд 10 сакавіка 7 4 1/32 фіналу 10—11 сакавіка 7 4 1/16 фіналу 12 сакавіка 7 4 1/8 фіналу 13 сакавіка 7 4 1/4 фіналу 13 сакавіка 7 4 1/2 фіналу 14 сакавіка 7 4 Фінал 14 сакавіка 9 5
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Індыі 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 лютага 2015 года (пасля German Masters 2015). Першы нумар атрымаў дзеючы чэмпіён Дзін Цзюньхуэй, які займаў трэцяе месца ў рэйтынгу. Другі нумар мог атрымаць чэмпіён свету Марк Сэлбі, але ён не прымаў удзел у турніры.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Дзін Цзюньхуэй (1) 4:1 Бары Пінчэс (78) Джад Трамп (3) 4:0 Мартын Бол (А) 4:0 Джо Робертс (А) Пітэр Лайнс (53) 4:3 Лю Чэньвэй (94) Лука Брэсэль (57) 4:3 Лу Нін (96) Гэры Уілсан (52) 4:1 Дэніэл Уэлс (А) Фергал О’Браен (18) 4:0 Уільям Леманс (А) Джэк Лісоўскі (30) 2:4 Адам Дафі (А) 4:1 Ян Гловер (97) Пітэр Эбдан (21) 4:3 Пол Дэвісан (А) Джэрард Грын (35) 4:0 Ахмед Саіф (103) Джымі Уайт (55) 2:4 Чжоу Юэлун (76) Джэймі Джонс (37) 4:2 Шон О’Саліван (А) Дэйв Харальд (62) 1:4 Эдэн Шараў (А) Лян Вэньбо (13) 4:1 Джэймс Кэхіл (67) Марк Уільямс (10) 4:1 Чжан Аньда (90) Марк Дэвіс (12) 4:0 Эліят Слесар (86) Грэм Дот (11) 4:3 Скот Дональдсан (77) 4:1 Майкл Джорджыу (80) Робін Хал (61) 4:1 Крыс Норбэры (89) Том Форд (34) 4:1 Крыс Мелінг (85) Дэвід Морыс (44) 4:2 Майкл Уослі (79) Энтані Мак-Гіл (20) 4:0 Ян Бэрнс (71) Дэвід Гілберт (25) 4:0 Ніка Элтан (А) Эндру Хігінсан (32) 3:4 Фрэйзер Патрык (66) Кен Доэрці (29) 4:3 Сандэрсан Лэм (А) Джэймі Коўп (48) 4:3 Рос М’юр (84) Джо Свэйл (58) 4:2 Джэк Джонс (98) Джэймі Бёрнэт (38) 4:3 Стывен Холуарт (99) Майк Дан (39) 4:3 Джэймі Рыс Кларк (А) Джон Хігінс (8) 4:0 Адам Бобат (А) Роберт Мілкінс (9) 4:2 Алекс Дэйвіс (68) Джо Пэры (7) 4:2 Эшлі Карці (А) Марка Фу (5) 4:2 Сідні Уілсан (А) Маркус Кэмбэл (46) 4:2 Зак Сурэці (95) Сцюарт Кэрынгтан (60) 4:2 Лі Уолкер (102) Сэм Бэйрд (63) 4:0 Дарыл Хіл (А) Лі Хан (56) 4:2 Олівер Лайнс (73) Род Лоўлер (24) 4:0 Крэйг Стэдмэн (69) Майкл Холт (17) 3:4 Алан Тэйлар (93) Бэн Вуластан (27) 4:1 Мэцью Сэлт (28) 4:0 Ігар Фігейрэду (83) Юй Дэлу (41) 4:3 Мартын Мак-Крадэн (А) Альфрэд Бёрдэн (45) 3:4 Джоэль Уолкер (74) Кайрэн Уілсан (50) 4:1 Джо О'Конар (А) Цаа Юйпэн (54) 4:2 Майкл Лэслі (101) Алан Мак-Манус (15) 4:1 Цаа Сіньлун (92) Майкл Уайт (16) 4:0 Мічэл Ман (87) Алістэр Картэр (6) 4:1 Лі Пэйдж (88) Раян Дэй (14) 4:3 Олівер Браўн (А) Марк Джойс (33) 4:1 Джон Эстлі (70) Найджэл Бонд (51) 4:3 Ліам Хайфілд (72) Робі Уільямс (47) 0:4 Цянь Пэнфэй (81) Джымі Робертсан (36) 0:4 Дамінік Дэйл (19) 2:4 Лю Хаацянь (65) 4:1 Марк Кінг (23) 4:1 Дэвід Грэйс (91) Курт Мэфлін (26) 3:4 Рыс Кларк (А) Адыт’я Мехта (40) 4:0 Хамад Міа (82) Крыс Уэйклін (64) 4:2 Сакіб Насір (А) Роры Мак-Лаўд (43) 4:1 Калум Лойд (А) 2:4 Эндру Пэджэт (75) Рыкі Уолдэн (4) 4:0 Мэцью Дэй (А) Бары Хокінс (2) : Зак Рычардсан (А)
Соценныя серыі
У 63 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 было выканана 18 соценных серый (на 3 менш, чым у мінулым годзе). Кайрэн Уілсан і Кен Доэрці аформілі па два сэнчуры ў матчах супраць Джо О'Конара і Сандэрсана Лэма адпаведна. Апроч таго, Уілсан, пасеяны на турніры пад 50-м нумарам, зрабіў серыю ў 133 балы, якая стала найвышэйшай на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе серыі Кайрэн Уілсан 2 133, 120 Цянь Пэнфэй 1 130 Цепчая Ун-Ну 1 128 Джон Хігінс 1 125 Кен Доэрці 2 124, 103 Сэм Бэйрд 1 124 Алан Мак-Манус 1 122 Джэрард Грын 1 109 Энтані Хэмілтан 1 106 Крыс Норбэры 1 104 Марк Кінг 1 103 Дэвід Гілберт 1 102 Гэры Уілсан 1 101 Пітэр Эбдан 1 101 Джо Свэйл 1 101 Робін Хал 1 100Увогуле 18 Найвышэйшы брэйк: 133 (Кайрэн Уілсан)
Удзельнікі
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда і 6 уладальнікаў уайлдкард. Толькі адзін снукерыст з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў на турнір — Бары Хокінс (2), які зняўся з кваліфікацыі спаборніцтва.
З усіх 70 удзельнікаў 35 снукерыстаў гулялі на адкрытым чэмпіянаце Індыі ў другі раз.
Аматар Зак Рычардсан упершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага турніру. Апроч яго, тры аматары прайшлі кваліфікацыю спаборніцтва: Адам Дафі перайграў Джэка Лісоўскі (4:2), Эдэн Шараў перайграў Дэйва Харальда (4:1), а Рыс Кларк перамог Курта Мэфліна (4:3). Яшчэ шэсць аматараў з Індыі атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Панкаж Адвані, які, будучы прафесіяналам, дайшоў да чвэрцьфіналу розыгрышу 2013 года, Дарміндэр Лілі і Файзал Хан, якія атрыатрымалі гэты прывілей у другі раз, а таксама навічкі турніру Ніраж Кумар, Брыеш Дамані і Суміт Талвар.
У 2015 годзе на адкрытым чэмпіянаце Індыі ўдзельнічалі 34 дэбютанты: Джад Трамп (3), Роберт Мілкінс (9), Грэм Дот (11), Мэцью Стывенс (22), Марк Кінг (23), Дэвід Гілберт (25), Бэн Вуластан (27), Мэцью Сэлт (28), Юй Дэлу (41), Энтані Хэмілтан (42), Роры Мак-Лаўд (43), Цепчая Ун-Ну (49), Кайрэн Уілсан (50), Пітэр Лайнс (53), Цаа Юйпэн (54), Лі Хан (56), Лука Брэсэль (57), Джо Свэйл (58), Сцюарт Кэрынгтан (60), Робін Хал (61), Сэм Бэйрд (63), Крыс Уэйклін (64), Фрэйзер Патрык (66), Эндру Пэджэт (75), Чжоу Юэлун (76), Цянь Пэнфэй (81), Алан Тэйлар (93), Адам Дафі, Эдэн Шараў, Рыс Кларк, Зак Рычардсан, Ніраж Кумар, Брыеш Дамані і Суміт Талвар. Алістэр Картэр (6) таксама павінен быў дэбютаваць на спаборніцтве, але зняўся, не згуляўшы нівооднага матча.
Пераможцам адзінага да гэтага розыгрышу адкрытага чэмпіянату Індыі з'яўляўся Дзін Цзюньхуэй.
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Індыі 2015 года стаў 49-гадовы Найджэл Бонд. Джо Свэйлу, Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру было па 45 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 44.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Індыі.
Леташні пераможцаДэбютант турніру