Няманя Мілунавіч (; нар. , , Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца бялградскай «Црвены Звезды».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе сербскай Суперлігі «Борац» з роднага горада Чачак. Аднак замацавацца ў «Борацы» не здолеў, таму аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Младаст» (Лучані). У складзе «Младасці» стаў асноўным іграком, а ў 2013 годзе таксама і капітанам каманды. Па выніках сезона 2013/14 дапамог свайму клубу выйсці ў Суперлігу.
У лютым 2015 года накіраваўся на прагляд у барысаўскі БАТЭ і здолеў добра сябе зарэкамендаваць. 21 лютага 2015 года згуляў свой апошні матч за «Младаст», а 6 сакавіка падпісаў кантракт з БАТЭНеманья Милунович подписал контракт с БАТЭ. У хуткім часе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяніў Ягора Філіпенку, які перайшоў у «Малагу». Дзякуючы выдатнай гульні, Мілунавіч быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі 2015Неманья Милунович назван лучшим защитником чемпионата Беларуси.
У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭНеманья Милунович продлил контракт с БАТЭ. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў строй, але ў ліпені з-за чарговай траўмы выбыў да канца сезона. У сезоне 2017 вярнуўся ў стартавы склад, хоць часам выбываў з-за траўм, і па выніках сезона зноў быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
Большую частку сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, згуляў усяго ў 11 матчах (5 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у еўракубках, 3 у Кубку і Суперкубку Беларусі). У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у бялградскую «Црвену Звезду», падпісаўшы кантракт на 2,5 гадыМилунович официально стал игроком «Црвены Звезды». Разам з клубам стаў трохразовым чэмпіёнам Сербіі.
У чэрвені 2021 года на правах свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Аланьяспорам»Футбол. Бывший защитник БАТЭ Неманья Милунович перешел в турецкий «Аланьяспор» . У ліпені 2022 года пакінуў клуб і хутка вярнуўся ў «Црвену Звезду».
Міжнародная кар’ера 25 мая 2016 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Кіпра, адгуляўшы ўсе 90 хвілінСборная Сербии обыграла Кипр в дебютном матче Неманьи Милуновича и Сергея Гуренко (ФОТО).
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2015, 2016, 2017, 2018 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2015, 2017 Чэмпіён Сербіі (4): 2019, 2020, 2021, 2023 Уладальнік Кубка Сербіі (2): 2021, 2023 Пераможца Першай лігі Сербіі: 2013/14 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2017 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Чачак Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Лучані Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК Аланьяспор