Жыро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жыровіцы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лютага 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шылавіцкага сельсавета, а ў склад Глоўсевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бракава, Дзеравянчыцы, Крывая, Скоўдзічы і Тушэвічы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).. 6 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Велікашылавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 16 сакавіка 1987 года ў склад Велікашылавіцкага сельсавета перададзена вёска ШылавічыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2586 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 87,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,9 % — палякі, 1,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 2105 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Эканоміка і інфраструктура На тэрыторыі сельсавета размешчана ГСГУ «Жыровіцкая сортавыпрабавальная станцыя», СРСУПП «Райплемстанцыя», Жыровіцкае лясніцтва, участковая ветэрынарная лякарня, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзіцячая школа мастацтваў, установа адукацыі «Жыровіцкага дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», дзяржаўнае установа адукацыі «Жыровіцкі дзіцячы яслі-сад Слонімскага раёна», участковая бальніца і амбулаторыя, Русакоўскі фельчарска-акушэрскі пункт.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе