Сянько́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сянькоўшчына. Плошча сельсавета — 17376 га.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кастровіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кастровічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў Слонімскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бярдовічы, Куцэйкі, Мілаванне, Сянькоўшчына, Шышкі і Ягнешчыцы), сельсавет перададзены ў склад Слонімскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).. 17 чэрвеня 1996 года перайменаваны ў Сянькоўшчынскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Сянькоўшчына. 22 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Васілевічы, вёскі Бабынічы, Вераб’евічы, Ганькі, Задвор’е, Навасёлкі, Нерастовічы, Парэчча, Разанаўшчына і Хадзявічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 декабря 2022 г. № 458 Об изменении административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1467 чалавек, з іх 91,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 2,6 % — палякі, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1127 чалавек.

На 2011 год у 15 населеных пунктах сельсавета пражывала 1636 чалавек, з іх ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў — 653, старэйшых за 60 гадоў — 696, дзяцей — 287, 838 двароў. Станам на 1 студзеня 2021 года ў сельсавеце пражываў 1171 чалавек.

Эканоміка Станам на 1 студзеня 2007 года ў гаспадарках грамадзян утрымоўваліся 171 карова, 608 свіней, 12 коней, 33 казы, 25 авечак, 3587 галоў птушкі. На тэрыторыі сельсавета займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю СВК «Сянькоўшчына» і фермерская гаспадарка «Людміла».

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе