Чамяры́ (, ) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавета.

Назва У гэтым панёманскім рэгіёне фіксавалася прозвішча Чэмэровіч (Ішчална)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-ZS54-V?i=762&cat=742811. Ёсць літоўскае Čemeras, латышскія Čemers, Čemerishttps://pavardes.lki.lt/?pv=bc5f9b822714953052be418ef7532a5c

https://uzvardi.lv/surname/772752.

Гісторыя

Паводле народнай легенды, яшчэ ў ХІV стагоддзі ў даліне ракі Валобрынка пасялілася 17 сем’яў з урочышча Падоськавічы. З Падоськавіч яны ўцякалі ад эпідэміі чумы, якая там успыхнула (у народзе на Слонімшчыне гэту хваробу называлі чамер). Паводле іншай легенды, назва вёскі Чамяры паходзіць ад расліны чамярыцы, якой тады шмат расло ў пойме ракі Валобрынкі. У 1550 годзе вёска Чамяры (Чамяровічы, Чэмяровічы, Чамеры) упамінаецца як дзяржаўная ўласнасць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1594 года Чамяры становяцца цэнтрам войтаўства Слонімскага староства. З ХVII стагоддзя войтаўства знаходзілася на чыншавым становішчы, аднак землеўладальнікі рабілі спробу перавесці сялян у разрад цяглавых, патрабуючы ад іх выканання паншчыны, што выклікала з боку вяскоўцаў супраціўленне. На працягу 1660—1690-х гадоў сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці і дабіліся магчымасці плаціць толькі грашовы чынш. У 1679 годзе чыншавае становішча вёскі было пацверджана каралём.

Да 17 чэрвеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Касцянёўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20., да 1976 года — у склад Слонімскага сельсавета (у 1960—1965 гадах — Пятралевіцкі сельсавет)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)..

Насельніцтва 2010 год — 405 чалавек 1999 год — 434 чалавекі

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Яўген Міхайлавіч Багданчук, Герой Сацыялістычнай Працы Максім Тарасавіч Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Анатоль Іверс, беларускі паэт Іван Міско, беларускі скульптар Сцяпан Міхайлавіч Міско, кандыдат мастацтвазнаўства, культуролаг Якуб Герасімавіч Міско, беларускі празаік Андрэй Якаўлевіч Пракапчук, беларускі дэрматавенеролаг Іван Пятровіч Чыгрын, беларускі паэт

Спасылкі

Катэгорыя:Азгінавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слонімскага раёна