Самі Хедзіра (; нар. , Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст туніскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2009—2018), чэмпіён свету 2014 года.
Клубная кар’ера «Штутгарт» Дэбютаваў у Бундэслізе 1 кастрычніка 2006 года ў матчы супраць «Герты». 29 студзеня 2007 года падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 года. 9 ліпеня 2008 года падоўжыў кантракт да лета 2011 года. У клубе паспяхова гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.
«Рэал Мадрыд» Летам 2010 года перайшоў у мадрыдскі «Рэал Мадрыд». Сума трансферу склала 12 млн еўра. 21 красавіка 2012 года забіў гол у браму «Барселоны», у тым матчы «Рэал» перамог з лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідар «Рэалу» Крыштыяну Раналду.
«Ювентус» 9 чэрвеня 2015 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з Хедзірай, які перайшоў у італьянскі клуб у якасці свабоднага агента. Кантракт пачаў дзейнічаць з 1 ліпеня, пасля сканчэння тэрміну пагаднення з «Рэалам»«Ювентус» объявил о переходе Хедиры. 15 ліпеня Хедзіра быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ювентуса»Сами Хедира официально представлен игроком "Ювентуса" (ФОТО).
У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе каманды і не выхадзіў на поле.
«Герта» У лютым 2021 года вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт з берлінскай «Гертай»"Герта" объявила о переходе Сами Хедиры. У маі 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.
Міжнародная кар’ера У зборнай Германіі дэбютаваў 5 верасня 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных ігракоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат свету 2010 года. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Басціянам Швайнштайгерам, з якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У вельмі ўпартым матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругвая.
Дасягненні Клубныя «Штутгарт» Чэмпіён Германіі: 2007
«Рэал» Чэмпіён Іспаніі: 2012 Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2014 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2014
«Ювентус»: Чэмпіён Італіі (5): 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі (3): 2016, 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
Міжнародныя Германія: Чэмпіён свету: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2010
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт II Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе