Лінінка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на захад ад горада Браслаў, за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Карасіна, у басейне ракі Дрысвята.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.

Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя, з заходняга боку лес. Пойма забалочаная, шырынёй 50—150 м. Выцякае ручай у возера Рычы.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты