Прасвята — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на поўнач ад горада Браслаў, за 3 км на паўночны захад ад вёскі Спрынды, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.

Размешчана сярод балоцістага масіву. Зарастае. Упадае ручай з возера Ільжа. Выцякае ручай Прасвята.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна