Структу́ра (ад — «будова») — унутраная або прасторавая будова чаго-небудзь.
У філасофіі Структура — сукупнасць сувязяў паміж часткамі аб'екта. У фізіцы Тонкая структура — група блізкіх узроўняў энергіі і спектральных ліній, якія адрозніваюцца з-за спін-арбітальнага ўзаемадзеяння. Звыштонкая структура — група блізкіх узроўняў энергіі і спектральных ліній, якія адрозніваюцца з-за ўзаемадзеяння магнітных момантаў электронаў і ядраў.
У матэматыцы Матэматычная структура — які-небудзь новы аб'ект, які ўводзіцца на некаторым мностве, уласцівасць элементаў мноства. Алгебраічная структура Тапалагічная структура Структура, дыферэнцыяльная геаметрыя
У інфарматыцы Структура — тып даных: запіс, які складаецца з некалькіх пераменных (ці канстант) рознага тыпу.
У матэрыялазнаўстве Структура — матэрыял ці прадмет, які мае структуру ў асноўным значэнні, г.зн. што складаецца з абласцей ці слаёў розных рэчываў, размешчаных адмысловым чынам.
У навуках пра Зямлю Структура ў петраграфіі — набор прыкмет горнай пароды, які ўключае ў сябе ступень крышталічнасці, памеры і формы крышталяў, іх узаемаадносіны з іншымі крышталямі і вулканічным шклом, а таксама знешнімі асаблівасцямі асобных мінеральных зерняў і іх агрэгатаў. Структура ў структурнай геалогіі і тэктоніцы — прасторавая форма залягання горных парод.