XMPP ( — пашыральны пратакол абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць), раней вядомы як JabberJabber Inc. — About Us (Джэбер) — адкрыты пратакол для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць у рэжыме, блізкім да рэальнага часу, заснаваны на XML. Пратакол быў спраектаваны з магчымасцю лёгкага расшырэння і падтрымлівае, апроч перадачы тэкставых паведамленняў, перадачу голасу, відэа і аў па сетцы.

У адрозненне ад большасці камерцыйных сістэм імгненнага абмену паведамленнямі XMPP з’яўляецца адкрытай сістэмай, падобнай да электроннай пошты. Любы карыстальнік можа адкрыць свой сервер імгненнага абмену паведамленнямі, рэгістраваць на ім карыстальнікаў і ўзаемадзейнічаць з іншымі серверамі XMPP. На аснове пратакола XMPP было адкрыта мноства прыватных і карпаратыўных сервераў XMPP. У розныя часы пратакол выкарыстоўвалі досыць буйныя праекты, такія як Facebook, Google Talk, WhatsApp, Аднакласнікі.ru, LiveJournal, HipChat, Juick, QIP і іншыя.

Гісторыя Праект Jabber (ад  — балбатня) быў распачаты Джэрэмі Мілерам у 1998 годзе з распрацоўкі сервера jabberdHistory of XMPP. Першае паведамленне пра праект з’явілася 4 студзеня 1999 года на сайце SlashdotOpen Real Time Messaging System. Гэту дату прынята лічыць днём нараджэння тэхналогііЗапіс у блогу Пітэра Сен-Андрэ. Неўзабаве пасля гэтага да праекта далучылася некалькі асноўных распрацоўшчыкаў, якія сталі працаваць над серверам jabberd, кліентамі для Windows і GNU/Linux, а таксама шлюзамі ў асноўныя месэнджары таго часу, такія як AIM, ICQ, MSN, і Yahoo. Пазней, у 1999 годзе, кампанія Webb Interactive Services пачала спансаваць асноўных распрацоўшчыкаў, што паскорыла працэс стварэння праекта. У той час з’явілася аснова пратакола Jabber, а таксама сервер jabberd і раннія кліенты, такія, як WinJab (састарэў і атрымаў сваё развіццё ў праграме Exodus) і Gabber. Гэты ранні перыяд пастаянных змен скончыўся ў маі 2000 года з выпускам jabberd 1.0.

Ранні пратакол Jabber сфарміраваў асновы для стандарту XMPP, апублікаванага як RFC 3920. Часта гэты момант разглядаецца як пачатак суперніцтва з пратаколам SIMPLE, заснаваным на стандарце SIP, як стандартнага пратакола для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць.

Са жніўня 2001 года пратакол Jabber перайшоў пад кантроль фонда Jabber Software (16 студзеня 2007 года фонд быў пераназваны ў XMPP Standards FoundationJabber Software Foundation Renamed to XMPP Standards Foundation ), мэтай якога было развіццё пашырэнняў пратакола.

Jabber, Inc. займалася развіццём двух праектаў — фрэймворка Jabber Extensible Communications Platform (Jabber XCP) і праграмна-апаратнага комплекса JabberNow. Інвестарамі Jabber былі кампаніі Jona, France Telecom, Intel Capital, і Webb Interactive Services.

У жніўні 2005 года Google прадставіў сэрвіс Google Talk, які выкарыстоўваў XMPP для функцый перапіскі, а таксама як аснову для перадачы голасу і файлаў. Першапачатковая версія сэрвісу не дазваляла камунікаваць з іншымі серверамі XMPP, аднак ў студзені 2006 года гэты функцыянал з'явіўся ў праграме.

У верасні 2008 года Cisco Systems набыла кампанію Jabber.

Спасылкі

XMPP Standards Foundation

Катэгорыя:Адкрытыя стандарты Катэгорыя:Пратаколы прыкладнога ўзроўню Катэгорыя:Сеткавыя стандарты Катэгорыя:Стандарты на аснове XML Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Пратаколы абмену імгненнымі паведамленнямі