Скайлайн () — лінія горада; ўрбаністычная панарама або від на горад збоку. Від на горад зверху не з’яўляецца скайлайнам. Слова выкарыстоўваецца фатографамі пры здымцы хмарачосаў. Аснову скайлайна складаюць дамінуючыя хмарачосы. Скайлайн найбольш эфектны пры поглядзе з боку вадаёма, у сувязі з тым, што бліжэйшыя будынкі бачныя найбольш выразна. Скайлайн часцяком выкарыстоўваюць у кінаіндустрыі.

Тэрмін «Скайлайн г. Нью-Ёрка» быў упершыню ўведзены ў 1896 годзе, такую назву мела каляровая літаграфія Чарльза Грэхама ў дапаўненні часопіса New York Journal.

Гл. таксама Гарадскі пейзаж Ведута

Катэгорыя:Горад Катэгорыя:Ландшафт