Максімава — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца за 23 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, за 7,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Росіца, у басейне ракі Росіца.

Плошча паверхні 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Плошча вадазбору каля 2,71 км².

Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя, параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. У цэнтры возера знаходзіцца востраў плошчай 0,8 га. На поўдні выцякае ручай у раку Росіца.

Літаратура

— С. 544.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Росіцы Катэгорыя:Азёры Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Азёры Латвіі