Брылі́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
Гісторыя У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 56 жыхароў. У 1904 г. вёска налічвала 88 жыхароў, у 1907 г. — 14 двароў, 103 жыхары. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце. У 1949 г. сяляне вёсак Брылі і Пячэнкі арганізавалі калгас «Маладая гвардыя». З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).
Насельніцтва 62 жыхары (1960) 7 двароў, 17 жыхароў (1997)
Інфраструктура Працуе жывёлагадоўчая ферма.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна