Васіле́ўшчына (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1848 годзе вёска маёнтка Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 68 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласці Вілейскага павета, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1904 г. 135 жыхароў. У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства, 26 двароў, 167 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 27.03.1959 г. у Пузырскім сельсавецеРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4., з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Заслонава. Пазней вёска ў складзе ўзбуйненая калгаса «Маладая гвардыя», з 06.02.1975 г. — калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва 140 жыхароў (1960) 22 двары, 36 жыхароў (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна