Бочава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дражбітка, за 31 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка.

Плошча паверхні 0,28 км². Даўжыня возера 0,6 (0,75), найбольшая шырыня 0,4 (0,45). Найбольшая глыбіня 3,5 м. Плошча вадазбору 2,75 км². Катлавіна Бочава выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 4 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма. Выцякае ручай у возера Гародна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура  — С. 319.  — С. 225.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1.

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Сосніцы