Томас Пірмайр (; нар. , , Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца клуба «Бад-Заўэрбрун».

Клубная кар’ера Томас пачаў кар’еру ў клубе ЛАСК з роднага Лінца, дзе гуляў значны час на пазіцыі абаронцы. У ліпені 2011 падпісаў аднагадовы кантракт з шатландскім «Інвернесам», па заканчэнні сезона вярнуўся ў Аўстрыю, стаўшы іграком «Вінер-Нойштата».

9 ліпеня 2013 года падпісаў кантракт з нарвежскім «Лілестромам», але не здолеў замацавацца ў клубе і па заканчэнні сезона 2013 пакінуў яго. У красавіку 2014 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Каларада Рэпідс», дзе гуляў да кастрычніка.

У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр»Австрийский полузащитник Пирмайер на просмотре в солигорском «Шахтере». Знаходзіўся ў стане «гарнякоў» ажно да сакавіка, аднак не падышоў клубуКруглов, Пирмайр и Бабырь не подошли "Шахтеру". Пазней доўгі час трэніраваўся разам з англійскім «Блэкпулам»Между просмотром в «Шахтере» и подписанием контракта с «Минском» австриец Томас Пирмайр тренировался с «Блэкпулом» .

30 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск», тым самым стаўшы першым у гісторыі аўстрыйскім легіянерам у чэмпіянаце БеларусіАвстриец Томас Пирмайр пополнил ряды "Минска". У «Мінску» быў прызваны часова замяніць сербскага паўабаронцу Ніколу Лукіча, які атрымаў траўму ў матчы першага тура (11 красавіка) і выбыў на працяглы тэрмін. У ліпені, па аднаўленні Лукіча ад траўмы і заканчэння тэрміну кантракта, Пірмайр пакінуў мінскі клубПопурри. “Гранит”: без ХлебосоловаПирмайр покинул «Минск».

У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Бекешчаба» з элітнага дывізіёна Венгрыі, пакінуў яго праз год. У студзені 2017 года далучыўся да складу дэбютанта Алсвенскан — клуба «АФК Эскільстуна». Аднак па выніках сезона 2017 шведскі клуб выбыў у другі дывізіён, і ў студзені 2018 года Пірмайр стаў іграком клуба трэцяга аўстрыйскага дывізіёна «ЛАСК Юніярс ОЁ». У ліпені 2018 года перайшоў у «Алімпіякос» з Нікасіі.

У ліпені 2019 далучыўся да клуба «Вінер-Нойштат». З 2022 года выступаў за «Бад-Заўэрбрун», у студзені 2023 года вярнуўся ў «Вінер-Нойштат», а летам 2023 года зноў далучыўся да «Бад-Заўэрбруна».

Міжнародная кар’ера У 2009—2010 гадах выступаў за моладзевую зборную Аўстрыі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Аўстрыі Катэгорыя:Ігракі ФК ЛАСК Лінц Катэгорыя:Ігракі ФК Інвернес Катэгорыя:Ігракі ФК Вінер-Нойштат Катэгорыя:Ігракі ФК Лілестром Катэгорыя:Ігракі ФК Каларада Рэпідс Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бекешчаба Катэгорыя:Ігракі ФК АФК Эскільстуна Катэгорыя:Ігракі ФК ЛАСК Юніярс ОЁ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Нікасія Катэгорыя:Ігракі ФК Бад-Заўэрбрун