Наменклату́ра ІЮПА́К — гэта сістэма найменняў хімічных злучэнняў і апісання навукі хіміі ў цэлым. Яна развіваецца і падтрымліваецца ў актуальным стане Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі — ІЮПАК (IUPAC).

Правілы наменклатуры арганічных і неарганічных злучэнняў змяшчаюцца ў афіцыйных выданнях ІЮПАК. Акрамя афіцыйных назваў, шырокае распаўсюджванне набылі: Сіняя кніга (Blue Book) — правілы наменклатуры арганічных злучэнняў. Чырвоная кніга (Red Book) — правілы наменклатуры неарганічных злучэнняў. Зялёная кніга (Green Book) — рэкамендацыі па выкарыстанні сімвалаў, складзеныя сумесна з ІЮПАК Залатая кніга (Gold Book) — кампендыум па тэхнічнай тэрміналогіі, якая ўжываецца ў хіміі.

Існуюць таксама даведнікі па тэрміналогіі ў біяхіміі, аналітычнай хіміі і хіміі макрамалекул. Змены ў гэтых дакументах публікуюцца ў часопісе «Pure and Applied Chemistry».

Гл. таксама Наменклатура арганічных злучэнняў ІЮПАК Наменклатура неарганічных злучэнняў ІЮПАК

Катэгорыя:Хімічная наменклатура