Ва́рта () — рака ў Польшчы, правы прыток Одры (Одэра).

Даўжыня — 808 км, плошча басейна — 53 700 км². Выток на Малапольскім узвышшы, перасякае Кракаўска-Чэнстахоўскае ўзвышша, далей цячэ па Велікапольскай нізіне. Ледастаў нерэгулярны. Расход вады 215 м³/сек. На працягу 350 км зарэгулявана шлюзамі. Суднаходная да горада Познань.

На Варце размешчаны гарады Чэнстахова, Познань, Гожаў-Велькапольскі.

Прытокі Нотэць Обра Просна Лісварта Вэлна

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Велікапольскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Лодзьскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Любушскага ваяводства Катэгорыя:Рэкі Сілезскага ваяводства Катэгорыя:Прытокі Одры