Хэ́лмна (), Кульм () — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Хэлмінскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Хэлмна.

Займае плошчу 14 км². Насельніцтва 20 428 чалавек (на 2006 год).

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін горада адносіцца да 1065 года. Назва горада азначае «горад на ўзгорку»Назва горада . З горадам звязана з'яўленне і развіццё Кульмскага права. У 1466—1793 гадах цэнтр Хэлмінскага ваяводства ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.

З 1772 па 1920 год (з перапынкам у 1807—1815 гадах) і ў 1940—1945 гадах насіў нямецкую назву Кульм (Culm).

Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі горада знаходзіўся лагер смерці у якім загінула каля 152 000 чал.In total, the SS and the police killed some 152,000 people in Chelmno. http://www.ushmm.org/wlc/media_cm.php?lang=en&ModuleId=10005194&MediaId=130 Yitzhak Arad Belzec, Sobibor, Treblinka: The Operation Reinhard Death Camps. Indiana University Press. 1987. ст. 21

Славутасці Добра захаваліся сярэдневяковыя даўжынёй 2270 метраў (XIII—XIV стагоддзі, рэканструяваны ў XVI стагоддзі). Захаваліся 17 крапасных веж, некаторыя ў руінаваным выглядзеАфіцыйны сайт горада . Найбольш вядомыя Грудзёндзская брама (XIII стагоддзе), самая старая Мерсебургская брама, адкрытыя для турыстаў Дзявоцкая вежа (на алеі 3-га мая) і Парахавая вежа (канец XIII стагоддзя). На Рыначнай плошчы размешчана адна з найпрыгожых польскіх рэнесансных ратуш, пабудаваная ў 1567—1572 гадах на месцы старой гатычнай вежы XIII стагоддзя.

У горадзе размешчаны жаночы цыстэрцыянска-бенедыкцінскі кляштар, гатычная капліца Святога Марціна, XIII стагоддзя, францысканскі , перабудаваны ў XIX стагоддзі ў неагатычным стылі, неараманскі гарнізонны касцёл Чанстахоўскай Божай Маці XIX стагоддзя, дамініканскі , XIII стагоддзя, найстаражытнейшы ў Памор’і, які стаў узорам пры будаўніцтве Кёнігсбергскага кафедральнага сабора.

Вядомыя асобы Родэрых фон Эркерт (1821—1900) — нямецкі этнограф, картограф і афіцэр расійскай арміі. Гайнц Вільгельм Гудэрыян (1888—1954) — генерал-палкоўнік германскай арміі, ваенны тэарэтык.

Спасылкі

Афіцыйная старонка горада