Даніла Валер’евіч Казлоўскі (нар. 3 мая 1985, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія Нарадзіўся 3 мая 1985 года ў МасквеАкадэмічны Малы Драматычны Тэатр — Тэатр Еўропы . Акрамя яго ў сям’і яшчэ два браты — старэйшы Ягор і малодшы Іван. Бацька Данілы, Валерый Іванавіч Казлоўскі,— заслужаны працаўнік культуры РФ, доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік, арганізатар кафедры рэкламы ў Маскоўскім універсітэце — МДУКМ, а таксама першай у Расіі Вышэйшай школы рэкламы і першага Расійскага студэнцкага фестывалю сацыяльнай рэкламы.
З дзяцінства займаўся танцамі і вакалам, іграе на саксафоне і альце. Цягам шасці гадоў, па жаданні бацькоў, Даніла праходзіў вучобу ў Кранштацкім марскім кадэцкім корпусе, скончыў навучанне ў 2002 годзе. У кіно акцёр пачынае здымацца яшчэ ў 1998 годзе. Яго першая роля — роля хулігана ў серыяле «Простыя ісціны». Менавіта гэта і стала вырашальным у жыцці Казлоўскага пры выбары далейшай прафесіі. Таму, пасля заканчэння вучобы ў кадэцкім корпусе, Даніла, насуперак усім угаворам і перасцярогам, паступае ў Санкт-Пецярбургскую тэатральную акадэмію, на акцёрска-рэжысёрскі курс пад кіраўніцтвам Льва Додзіна (скончыў ў 2007 годзе). Пачынаючы з другога курсу, акцёр рэгулярна здымаецца ў кіно. Часам за год яму ўдаецца прыняць удзел у здымках 3-4 карцін. У 2006 годзе Даніла Казлоўскі быў ганараваны звання Лаўрэата прэміі расійскай кінакрытыкі і кінапрэсы «Белы слон» за ролю ў мастацкім фільме «Garpastum». На сённяшні дзень акцёр зняўся больш чым у дваццаці кінакарцінах.
Іграе галоўныя ролі ў спектаклях Пецярбургскага акадэмічнага малога драматычнага тэатра — Тэатра Еўропы і здымаецца ў кіно.
Галівудскі дэбют у фільме ў Казлоўскага адбыўся ў карціне Марка Уотэрса «Акадэмія вампіраў» (Vampire Academy), створаным па серыі кніг амерыканскай пісьменніцы Райчэл Мід. Казлоўскі сыграў у фільме Дзмітрыя Белікава — настаўніка адной з гераінь фільма.
Зняўся ў рэкламным роліку Chanel з актрысай Кірай НайтліДаніла Казлоўскі зняўся ў рэкламе Chanel з Кірай НайтліКіра Найтлі і Даніла Казлоўскі ў рэкламе «Chanel». Акцёры зняліся ў міні-фільме ў падтрымку «Coco Mademoiselle».
Актыўна займаецца дабрачыннасцюІнтэрв’ю пра дабрачынную дзейнасцьДаніла Казлоўскі адкрыў цэнтр для аўтыстаў.
Асабістае жыццё Увосень 2008 года ажаніўся з актрысай МДТ Уршуляй Магдаленай Малкай. У 2011 годзе развёўся. У пачатку лютага 2013 года часопіс «7 дзён» паведаміў пра раман Юліі Снігір з акцёрам Данілам Казлоўскім, з якім яна разам здымалася ў гістарычнай драме французскага рэжысёра Жазэ Даяна «Распуцін». У 2015 годзе стала вядома пра адносіны Данілы з Вольгай Зуевай.
Ролі ў тэатры «Кароль Лір» — Эдгар «Варшаўская мелодыя» — Віктар «Жыццё і лёс» — Новікаў «Валадар мух» — Ральф «Ларэнзача» — Ларэнзача «Вераломства і каханне» — Фердынанд «Вішнёвы сад» — Лапахін
Фільмаграфія
Узнагароды 2006 — Прэмія «Белы слон» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Гарпастум» 2006 — Лаўрэат прэміі «Залаты сафіт» за ролю Эдгара ў спектаклі «Кароль Лір». 2008 — «Лепшая галоўная мужчынская роля» — у фільме «Мы з будучыні» (рэжысёр А. Малюкоў) на XVI Фестывалі акцёраў кіно «Сузор’е-2008» (Цвер). 2013 — Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі «Залаты арол» за «Лепшую мужчынскую ролю» (фільм «Духless»). 2013 — Намінацыя на прэмію «Ніка» за Лепшую мужчынскую ролю (фільм «Духless»). 2013 — Лаўрэат прэміі «ТОП 50» часопіса «Собака.ru» у намінацыі «Кіно» 2013 — Чалавек года па версіі GQ. 2013 — «Мужчына года» па версіі часопіса Glamour. 2014 — Намінацыя на прэмію «Залаты арол» За лепшую мужчынскую ролю (фільм «Легенда № 17»). 2014 — Атрымаў прэмію «Фігаро» ў намінацыі «Лепшыя з лепшых», якую ўручаюць за выкананне роляў на драматычнай сцэне. 2014 — Лаўрэат прэміі «ТОП 50» часопіса «Сабака.ru» у намінацыі «Кіно» 2014 — Атрымаў прэмію Алега Янкоўскага за ролю Лапахіна ў спектаклі Льва Додзіна «Вішнёвы сад» у Малым Драматычным тэатры.
Спасылкі
Пра Данілу Казлоўскім Даніла Казлоўскі: "Я плакаў, чытаючы сцэнарый «Легенды» — інтэрв’ю на сайце 7 Дзён
Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Дзеці-акцёры Расіі