Мсціслаўскі павет () — адміністрацыйная адзінка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і БССР у 1773—1924 гадах. Цэнтр — г. Мсціслаў. Павет межаваў са Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветамі на поўдні, Чавускім і Горацкім на захадзе.
Гісторыя Створаны ў жніўні 1773 года ў Магілёўскай губерні (да красавіка 1777 года — у складзе Мсціслаўскай правінцыі), са снежня 1796 года — у Беларускай, з красавіка 1802 года — зноў у Магілёўскай губерні.
У канцы 1917 года, у павеце было 30 буйных і каля 40 мелкіх маёнткаў, у валасцях існавала шмат хутароў і водрубаў. Па дадзеных работніка камісіі па ўліку маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках Аркадзя Каласкова, адны маёнткі руйнавалі сяляне з суседніх вёсак, у другіх маёмасць знішчалі самі гаспадары, каб яна нікому не дасталася. Кожная бліжэйшая да памешчыцкага маёнтка вёска лічыла, што гэты маёнтак належыць ім, і патрабавала падзяліць маёмасць толькі паміж дварамі гэтай вёскі. У выніку бальшавіцкая ўліковая камісія арганізоўвала спецыяльную ахову хлеба, жывёлы і іншай маёмасці, якую перадавала ў фонд валаснога выканкамаТарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, с.: табл. — С. 20—22. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 122. — Л. 4, 5, 12, 13—18.. З лістапада 1917 года — у РСФСР (1 студзеня — 2 лютага 1919 года — у БССР). З красавіка 1919 года — у Смаленскай губерні, з мая 1923 года да павета далучана тэрыторыя паўночнай часткі Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета і Надзейкавіцкай воласці Клімавіцкага павета Гомельскай губерні. У 1919—1920 гадах сяляне актыўна выступалі супраць мерапрыемств бальшавіцкай улады, а ў некаторых выпадках здараліся адкрытыя выступленні супраць новай улады, якая паўстаўшых называла «бандытамі», а выступленні — «паўстаннем». У пачатку 1919 года ў Шамаўскай воласці пачала дзейнічаць антыбальшавіцкая «банда» на чале з белагвардзейскім афіцэрам, якая разагнала Копцеўскі сельсавет, разграміла сельгаскамуну, раздала жывёл, сельгасінвентар і іншую маёмасць жыхарам суседніх вёсак, а сябе ўзялі толькі некалькі коней. Ліквідавалі т.зв. «банду» толькі ў канцы 1919 года. Зімой 1919 года ў Соінскай воласці адбылося чарговае «паўстанне». Сяляне разграмілі будынак валаснога выканкама, збілі старшыню валаснога выканкама Старадворава і старшыню партыйнай ячэйкі Цепава, які памёр. Аналагічнае выступленне сялян прайшло ў Пыранскай воласці. Для падаўлення сялянскіх хваляванняў у воласці былі скіраваны атрад павятовага ЧК пад кіраўніцтвам А. Каласкова і атрад Часткі асаблівага прызначэння (ЧАП).
У сакавіку 1924 года ў складзе Казіміра-Слабодскай, Старасельскай, Шамаўскай, часткова Бахоцкай, Аслянскай і Соінскай валасцей перададзены БССР (астатняя частка далучана да Рослаўскага і Смаленскага паветаў). У чэрвені 1924 года скасаваны, у ліпені 1924 года тэрыторыя ўвайшла ў Калінінскую акругу.
Воласці Аслянская Бохацкая Казіміра-Слабодская Любавіцкая Манастыршчынская горад Мсціслаў Пыранская Соінская Старасельская Хаславіцкая ШамаўскаяМсціслаўскі павет
Ураднікі павета Мсціслаўскія павятовыя маршалкі
Старшыні павета Юрчанкоў (?—1919)
Крыніцы
Літаратура Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места / Н. Н. Добролюбов, В. М. Лившиц. — Минск : Ураджай, 1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8 Ліўшыц, У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). / аўт.-склад. У. М. Ліўшыц. — Горки : ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-X Ліўшыц, У. М.У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэксту/суаўтар А. В. Бяляцкі. — Магілёў. Магілёўская друкарня імя С.Собаля. — 120 с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні Катэгорыя:Паветы Смаленскай губерні