Церабетаўскае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Чанавічы, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.

Ляжыць на паўднёвай ускраіне ляснога масіву, абкружана хмызняком. На поўначы берагі забалочаныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна