Імперская зямля Эльзас-Латарынгія (, ) — «імперская зямля» Германскай імперыі, размешчаная на тэрыторыі сённяшняй Усходняй Францыі. Уключала Эльзас і ўсходнюю Латарынгію, звязаныя агульнай гісторыяй.

Дзяржаўны лад У адрозненне ад дзяржаў ці прускіх правінцый, якія ўваходзяць у склад імперыі, Эльзас-Латарынгія непасрэдны падпарадкоўвалася імператару, прадстаўленаму намеснікам (); у 1871—1879 гадах яго функцыі выконваў обер-прэзідэнт (). З 1911 года ў Эльзаса-Латарынгіі з'явіўся ландтаг, які складаўся з першай палаты і другой палаты, да гэтага яго функцыі выконваў зямельны камітэт (), якія выбіраўся трыма бецырктагамі, выканаўчым органам з'яўлялася міністэрства (Ministerium), на чале якога стаяў дзяржаўны сакратар (Staatssekretär), вышэйшым судовым органам — Вышэйшы зямельны суд Кольмара (Oberlandesgericht Colmar), прадстаўнікоў у Бундэсраце Эльзас-Латарынгія не мела, у Рэйхстаг прамым галасаваннем выбірала 15 членаў. Тэрыторыя Эльзас-Латарынгіі была падзелена на адміністрацыйныя акругі (), прадстаўнічыя органы адміністрацыйных акруг — бецыркстагі (), інтарэсы імператара прадстаўлялі ўрадавыя прэзідэнты ().

Гісторыя

Утварэнне «імперскай зямлі» thumb|Латарынгія плача на плячы Эльзаса. Помнік у Нансі Пасля франка-прускай вайны значная частка Латарынгіі і амаль увесь Эльзас былі перададзены Германіі. У той жа час у Францыі актыўным быў рэваншысцкі рух у падтрымку аднятых правінцый, у гонар Эльзаса і Латарынгіі ў многіх гарадах краіны называліся вуліцы, у Нансі — старажытнай сталіцы Латарынгіі, якая засталася ў складзе Францыі — быў адкрыты алегарычны помнік дзвюм правінцыям.

Супрацьпраўныя і правакацыйныя дзеянні ваенных колаў Германіі ў стаўленні да жыхароў эльзаскага гарадка Цаберн (цяпер — Саверн) (Цабернскі інцыдэнт) у 1913 г. прывялі да палітычнага крызісу ў Германіі.

У часы Першай сусветнай вайны эльзасцы і латарынгцы адмаўляліся ваяваць у нямецкай арміі, іх дэвізам быў лаканічны выраз: «Без нас!». У лістападзе 1918 г. была абвешчана Эльзаская Савецкая Рэспубліка, але да канца вайны саюзнікі занялі значную частку Эльзаса і Латарынгіі. Паводле ўмоў Версальскага мірнага дагавора, Францыя ў 1918 годзе вярнула сабе гэтыя землі.

Далейшая гісторыя Пасля акупацыі Францыі ў 1940 годзе, Эльзас і Латарынгія зноў перайшлі пад кантроль Германіі. У 1944 годзе яны былі заняты саюзнымі войскамі, і пасля вайны афіцыйна вернуты Францыі. На тэрыторыі Эльзаса і Латарынгіі сёння размешчаны французскія дэпартаменты Верхні Рэйн, Ніжні Рэйн і Мозель.

Города Страсбург (, ). Мец (, ). Кальмар (, ).

Літаратура

Катэгорыя:Тэрыторыі Германскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Латарынгіі Катэгорыя:Гісторыя Эльзаса Катэгорыя:Франка-пруская вайна Катэгорыя:Спрэчныя тэрыторыі ў мінулым