Бярэзінец — возера на мяжы Полацкага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 30 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 0,7 км на ўсход ад вёскі Бярэзінец, у басейне ракі Альзініца.
Плошча паверхні 0,065 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Найбольшая глыбіня 3,0 м, сярэдняя — 1,65 м. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, пад хмызняком. Злучана кароткім (300 м) ручаём з ракой Альзініца. Па далінах ручаёў на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе забалочаная пойма.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы