Пішчухавыя, Пішчухі, Сенастаўкі (Ochotonidae) — сямейства млекакормячых атрада зайцападобных.

Апісанне

Даўжыня да 28 см, маса да 240 г. Вушы круглыя, кароткія. Вібрысы доўгія. Хвост вельмі кароткі. Афарбоука бура-карычневых адценняў. Моцна свішчуць і пішчаць (адсюль назва).

Пашырэнне

Існуе 1 род, 20 відаў. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, Азіі, на паўночным захадзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць пераважна калоніямі ў норах на адкрытых мясцінах раўнін і высакагор’я. На Беларусі жылі ў познім антрапагене.

Асаблівасці біялогіі

Расліннаедныя. На зіму назапашваюць сухую траву (адсюль другая назва). Нараджаюць да 7 дзіцянят 2—3 разы за год.

Некаторыя віды — носьбіты ўзбуджальніка чумы.

Літаратура

Катэгорыя:Зайцападобныя Катэгорыя:Сямействы млекакормячых