Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне дзяржаўнай статыстыкі, ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне, а таксама каардынацыю дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у гэтай галіне.
Белстат падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
З 29 снежня 2014 года пасаду старшыні камітэта займае Іна Мядзведзева.
Гісторыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 жніўня 1987 № 1652-1 Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне БССР пераўтворана ў саюзна-рэспубліканскі Дзяржаўны камітэт Беларускай ССР па статыстыцы. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 18 ліпеня 1990 г. Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт БССР па статыстыцы і аналізе, у 1991 — у Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізе.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1994 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізе пераўтвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздач. На кастрычнік 2018 года Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў, з іх 93 % складалі жанчыны.
Структура Сістэму Белстата складаюць: Цэнтральны апарат Белстата: Галоўнае ўпраўленне каардынацыі і развіцця статыстычнай сістэмы Галоўнае ўпраўленне комплексных інфармацыйна-аналітычных работ Галоўнае ўпраўленне нацыянальных рахункаў Галоўнае ўпраўленне статыстыкі прадпрыемстваў Галоўнае ўпраўленне статыстыкі сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя Галоўнае ўпраўленне статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва Галоўнае ўпраўленне статыстыкі знешняга гандлю Галоўнае ўпраўленне статыстыкі цэн Галоўнае ўпраўленне статыстыкі фінансаў Галоўнае ўпраўленне статыстыкі паслуг і ўнутранага гандлю Аддзел статыстыкі транспарту і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Упраўленне дэмаграфічнай статыстыкі Упраўленне статыстыкі працы Упраўленне статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследаванняў хатніх гаспадарак Упраўленне статыстычных класіфікацый Упраўленне статыстычнага рэгістра Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі Галоўнае ўпраўленне развіцця інфармацыйных сістэм Галоўнае ўпраўленне фінансава-эканамічнай працы Упраўленне кантролю і справаводства Упраўленне бухгалтарскага ўліку і кантролю Юрыдычнае упраўленне Упраўленне па рабоце з персаналам Упраўленні Белстата па абласцях і горадзе Мінску; Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Белстату: Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь» Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь»
Задачы Асноўнымі задачамі Белстата з’яўляюцца: фармаванне навукова абгрунтаванай афіцыйнай статыстычнай метадалогіі, якая адпавядае міжнародным стандартам у галіне статыстыкі; ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з захаваннем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі; задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Паўнамоцтвы Згодна з уставам ведамства мае паўнамоцтвы на: атрыманне ад устаноў звестак для вядзення падлікаў і стварэння зводаў даных; атрыманне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых баз даных дзяржаўных устаноў; прыцягненне асоб да падліковых назіранняў; бясплатнае атрыманне ад асоб першасных падліковых звестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін; бясплатнае атрыманне ад упаўнаважаных на вядзенне падлікаў устаноў зводных звестак аб праведзеных назіраннях; спраўджанне першасных звестак шляхам супастаўлення са звесткамі першасных уліковых дакументаў; атрыманне тлумачэнняў пры выяўленні скажэнняў справаздач аб падліках; выданне загадаў аб выпраўленні выяўленых скажэнняў справаздач; ухваленне ведамасных пастаноў; прыцягненне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-даследніцкіх устаноў, навукоўцаў і спецыялістаў; тлумачэнне вядзення дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі; супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі; распаўсюд зводных звестак аб падліках за плату; стварэнне і вядзенне спіса падлікаў; стварэнне, пераўтварэнне, скасаванне і ўхваленне ўставаў падпарадкаваных устаноў.
Крыніцы
Спасылкі Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 года № 445 «Аб некаторых пытаннях органаў дзяржаўнай статыстыкі»
Катэгорыя:Дзяржаўныя камітэты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Статыстычныя арганізацыі