Помнік Пераможцу () — помнік у Бялградскай крэпасці, пастаўлены ў гонар перамогі Сербіі над Асманскай імперыяй у Першай Балканскай вайне і над Аўстра-Венгрыяй у Першай сусветнай вайне. Гэта адзін з самых вядомых твораў Івана Мештравіча.
Мэр Бялграда Любамір Давідавіч () і кіраўніцтва горада ў 1912 годзе вырашылі ўзвесці помнік у гонар перамогі сербскай арміі ў Першай Балканскай вайне і вызвалення Паўднёвай Сербіі ад турэцкага валадарства. Стварэнне мемарыяла было даручана вядомаму скульптару Івану Мештравічу. Ён спраектаваў помнік у выглядзе фантана з калонай, якую вянчала статуя пераможца.
Пасля Першай сусветнай вайны ў грамадстве разгарэлася дыскусія наконт значэння помніка. Урэшце было вырашана ўсталяваць помнік на самай высокай кропцы Бялградскай крэпасці. Помнік стаў сімвалізаваць перамогу над дзвюма імперыямі, Асманскай і Аўстра-Венгерскай. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1928 годзе і было прымеркавана да 10-й гадавіны прарыву Салонікскага фронту.
Статуя выканана ў выглядзе аголенай фігуры, якая трымае ў руках сокала і меч. Статуя накіравана ў бок Аўстра-ВенгрыіПамятник Виктору // Споменици культуре у Србиjе .
Помнік Пераможцу — найбольш наведвальны і найбольш фатаграфаваны турыстычны аб'ект Бялграда. Штодзень яго наведвае больш за 5000 турыстаў.
Галерэя
Спасылкі
Помнік Пераможцу Помнікі Бялграда
Катэгорыя:Помнікі Бялграда