Пішчухавыя, паўзунковыя, пішчухі (Certhiidae) — сямейства птушак атрада .

Даўжыня да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўжынёю да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёрды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кіпцюрамі.

Адрозніваецца 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў дрэў, пад карой. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца і .

Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.

Літаратура

Жизнь животных: в 6-ти томах. / Под редакцией профессоров Н. А. Гладкова, А. В. Михеева. — М.: Просвещение, 1970.

Спасылкі Семейство Пищуховые — Certhiidae // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Вераб’інападобныя Катэгорыя:Сямействы птушак