Доктар Іван Шубашыч (, ; , Вукава Горыца, каля Карлаваца — , Заграб) — харвацкі і югаслаўскі палітык і юрыст.
Біяграфія
Намеснік старшыні Харвацкай сялянскай партыі У. Мачака, быў пасроднікам на перамовах паміж Мачакам і прынцам Паўлам наконт аўтаноміі Харватыі. У 1939—1941 гадах, пасля прадастаўлення аўтаноміі Харватыі, займаў пасаду бана (кіраўніка) Харватыі. У 1944 годзе ўзначальваў урад Югаславіі ў выгнанні, прызнаны заходнімі краінамі, у сакавіку 1945 года ўвайшоў у кааліцыйны ўрад, сфарміраваны Цітам, і стаў міністрам замежных спраў. У кастрычніку таго ж года падаў у адстаўку з-за нязгоды з палітычным курсам. Апошнія 10 гадоў жыцця пражыў у Заграбе.
Літаратура Pavlowitch, Stevan K. (2008). Hitler’s new disorder: the Second World War in Yugoslavia. Columbia University Press. ISBN 978-0-231-70050-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Палітыкі Югаславіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Югаславіі Катэгорыя:Кіраўнікі Харватыі