Шахінша́х (, , — shāhanshāh, у перакладзе «цар цароў») — старажытны персідскі мідыйскага паходжання, запазычаны Ахеменідамі, пазней іранскі манархічны тытул.
Апісанне Тытул упершыню быў прыняты кіраўнікамі Ірана з дынастыі Сасанідаў, аднак узыходзіць ён да тытула эпохі Ахеменідаў «xšāyaθiya xšāyaθiyānām», таму першым шаханшахам у Іране называюць ахеменідскага цара Кіра II Вялікага. Тытул выкарыстоўваўся з перапынкамі на працягу 2500 гадоў. Апошнім шаханшахам Ірана быў Махамед Рэза Пехлеві, зрынуты ў 1979 годзе падчас ісламскай рэвалюцыі. Сын Махамеда Рэзы Рэза Кір Пехлеві лічыцца іранскімі манархістамі законным шаханшахам.
Калі гаворка ідзе пра старажытную Персію, тытул шахіншах звычайна перакладаецца як «цар цароў», і не перакладаецца, калі гаворка ідзе пра сучасны Іран.
Аналагічны грэчаскі тытул Basileos Basileon прыняў візантыйскі імператар Іраклій пасля перамогі над Сасанідамі.
Дынастыі, якія насілі тытул пасля Ахеменідаў Дынастыя Дзяржава Гады кіравання Сасаніды Эраншахр 226—651 Баграціды border|24px Арменія 921—1045 Бувайхіды Ірак і Іран 978—1055 Сельджукіды Ірак і Іран 1037—1152 Сефевіды border|24px Іран 1501—1794 Хатакі Іран 1722—1729 Афшарыды 24px Іран 1736—1795 Зенды 24px Іран 1782—1794 border|24px Каджары border|24px Найвышэйшая дзяржава Іран 1796—1925прэтэндавалі да 1943 border|24px Пехлеві border|24px Шаханшахская Дзяржава Іран 1925—1979 Акрамя таго, тытул шаханшах выкарыстоўваўся ў тытулатуры некаторых падзішахаў Імперыі Вялікіх Маголаў.
Спасылкі
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Манархія