ЕшыботСловы ешыва́ ці іешыва не сустракаюцца ў беларускіх слоўніках і Корпусе беларускай мовы (, літаральна «сядзенне, пасяджэнне»; множны лік — , ешыво́т) — яўрэйская вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя часы ешыботы мелі таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагоддзі ешыботы мелі таксама функцыі падрыхтоўкі вучоных да звання рабіна.
Побач паняцця «ешыва» (якое ўпершыню сустракаецца ў апакрыфічнай кнізе «Мудрасць Сірахава», 51:23, 29) для абазначэння гэтага інстытута ўжываліся, адпаведна яго функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучання), метыўта або мотва (па-арамейску — пасяджэнне), часам з вызначэннем раба́ (з ), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду). Ешыботы, які ўзначальвалі так званыя «намеснікі» (насі) ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэння ешыботаў талмудычнага перыяду і перыяду гаонаў у еўрапейскіх мовах ужываецца паняцце «акадэмія».
Крыніцы
Каментарыі
Спасылкі