Стані́слаў Астро́ўскі (; 29 кастрычніка 1892, Львоў — 22 лістапада 1982, Лондан) — польскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы ў выгнанні з 8 красавіка 1972 па 8 красавіка 1979 года. Апошні польскі прэзідэнт горада Львова. Урач.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і былога ссыльнага ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Пасля заканчэння гімназіі, вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Львова і Вены.
З юнацтве займаўся палітычнай дзейнасцю. З 1912 — член канспірацыйнай Нацыянальнай маладзёжнай арганізацыі. Браў удзел у польскім «Саюзе актыўнай барацьбы» і ваеннай арганізацыі — «Стралецкі саюз», скончыў пры ім афіцэрскую школу.
Удзельнік Першай сусветнай вайны, служыў у I брыгадзе польскіх легіёнаў. Ваенны ўрач.
У лістападзе 1918 — падчас польска-ўкраінскай вайны браў удзел у бітве за Львоў.
Падчас савецка-польскай вайны ў 1920 служыў галоўным урачом добраахвотніцкага пяхотнага палка Войска Польскага.
Пасля вайны ў 1922 у чыне капітана быў дэмабілізаваны. Працаваў выкладчыкам у львоўскім універсітэце Яна Казіміра. Дацэнт. Аўтар шэрагу навуковых прац у вобласці дэрматалогіі. З 1930 — дэпутат сейма Польшчы (1930, 1935, 1938). З 1934 абраны віцэ-прэзідэнтам, а ў 1936—1939 — апошні прэзідэнт горада Львова.
Пасля савецка-польскай вайны 1939 года і капітуляцыі Львова ў верасні быў арыштаваны органамі НКУС і дастаўлены ў Маскву. Пасля разгляду справы, С. Астроўскі быў прысуджаны да 8 гадоў зняволення ў лагерах Гулага.
У 1941 паводле пагаднення Сікорскага-Майскага быў амніставаны, і пасля вызвалення разам з арміяй Андэрса эвакуіраваўся з СССР на Блізкі Усход. Браў удзел у бітвах з нямецкімі часцямі ў Італіі, дзе быў урачом ваенных шпіталяў.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1946 жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі, дзе з 1955 працаваў урачом-дэрматолагам. З 1962 — на пенсіі.
Супрацоўнічаў з Саветам Трох, пры прэзідэнце Польшчы ў выгнанні Аўгусце Залескім, у які ўваходзілі Уладзіслаў Андэрс, Томаш Арцішэўскі і Эдвард Бернард Рачынскі.
24 лютага 1971 Аўгуст Залескі прызначыў яго пераемнікам на пасадзе Прэзідэнта Рэчы Паспалітай. 9 красавіка 1972 праз 2 дні пасля смерці Залескага, Станіслаў Астроўскі стаў 4-м Прэзідэнтам Польшчы ў выгнанні. Пасля заканчэння 7-гадовага тэрміна прэзідэнцкіх паўнамоцтваў перадаў іх свайму пераемніку Эдварду Рачынскаму.
Памёр 22.11.1982 у Лондане. Пахаваны на могілкі польскіх лётчыкаў у г. Ньюарк-он-Трэнт побач з магіламі папярэдніх прэзідэнтаў Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і генерала Уладзіслава Сікорскага.
Узнагароды Ордэн Белага арла, Польшча Вялікі крыж Ордэны Адраджэння Польшчы Сярэбраны крыж ордэна вайсковай доблесці Virtuti Militari Крыж Незалежнасці Крыж Храбрых Крыж Абароны Львова Ордэн Кароны Румыніі
Спасылкі Stanislaw Ostrowski
Катэгорыя:Прэзідэнты Польшчы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Кавалеры Крыжа Незалежнасці Катэгорыя:Кавалеры крыжа Храбрых Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта