Ахмет Давутаглу (; , Конья, Турцыя) — турэцкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Турцыі з 1 мая 2009 па 22 мая 2016. Лідар правячай партыі справядлівасці і развіцця з 21 жніўня 20014 і прэм’ер-міністр Турцыі з 28 жніўня 2014.

Паходжанне Нарадзіўся 26 студзеня 1959 у горадзе Ташкент правінцыі Конья, Турцыя.

Адукацыя Сярэднюю адукацыю атрымаў у Стамбульскім мужчынскім ліцэі. У 1983—1984 навучальным годзе скончыў Басфорскі ўніверсітэт (Стамбул) па дзвюм галінам: «Эканоміка» і «Паліталогія і міжнародныя адносіны». Працягнуўшы навучэнне ў ВНУ, атрымаў ступень магістра ў галіне «Дзяржаўнае кіраванне» і доктарскую ступень у галіне «Паліталогія і міжнародныя адносіны».

Праца У 1990 годзе пачаў выкладчыцкую дзейнасць на пасадзе асістэнта ў Міжнародным Ісламскім Універсітэце Малайзіі. Адкрыў кафедру паліталогіі, якой кіраваў да 1993.

У 1993 годзе атрымаў званне дацэнта. З 1995 па 1999 працаваў на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.

У 1998—2002 гг. чытаў лекцыі ў якасці запрошанага выкладчыка ў Акадэміі ўзброеных сіл і ваенных акадэміях Турцыі.

У 1999—2004 гг. працаваў на пасадзе прафесара, быў у савеце кіравання, уваходзіў у навуковы савет, кіраваў кафедрай міжнародных адносін ва Універсітэце Бейкет, чытаў курс лекцый у якасці запрошанага выкладчыка на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.

18 студзеня 2003 года ўказам прэзідэнта Турцыі Ахмета Недждэта Сезэра і Прэм’ер-міністр Турцыі Абдулы Гюля Ахмету Давутаглу быў нададзены ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.

1 мая 2009 быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі, якую займаў да 28 жніўня 2014.

21 жніўня 2014 быў абраны лідарам правячай Партыі Справядлівасці і РазвіццяКандитатом на пост премьер-министра Турции стал глава МИд Ахмет Давутоглу// itar-tass.com, а 28 жніўня 2014 года быў назначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра ТурцыіАхмет Давутоглу назначен и.о. премьер-министра Турции// ria.ru. На наступны дзень атрымаў вотум даверу ў парламенце Турцыі. 9 жніўня 2015 сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністраЪ-новости — Президент Турции принял отставку премьер-министра страны.. 28 жніўня 2015 года сфарміраваў часовы ўрад з 13 міністраў ад Партыі Справядлівасці і Развіцця і 13 пазафракцыйных на час перадвыбарнага перыяда да канца 2015 года.

Спасылкі Біяграфія на сайце МЗС Турцыі// www.mfa.gov.tr

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Турцыі Катэгорыя:Палітыкі Турцыі Катэгорыя:Дыпламаты Турцыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Турцыі Катэгорыя:Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя) Катэгорыя:Вучоныя Турцыі Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэта Мармара