Лішкява (), традыцыйная беларуская назва — Лішкаў, або Лішкава  — вёска ў Літве, на левым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Мерацкай сянюніі Варэнскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 65 чал. (2001). Знаходзіцца за 9 км ад Друскінінкая.

Гісторыя У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вітаўт распачаў тут будову мураванага замка. Аднак пасля Грунвальдскай бітвы (1410) Лішкаў страціў сваё абарончае значэнне і замак застаўся недабудаваным. Гістарычна мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

Першая царква ў Лішкаве з канца XVI стагоддзя да 1624 года была пратэстанцкай. У 1694 годзе войскі Уладзіслаў Юрый Касілаў з жонкай Крысцінай (з Гібеляў) заснавалі ў вёсцы кляштар дамініканцаў. У 1704—1741 гадах пры кляштары збудавалі мураваны касцёл Найсв. Тройцы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лішкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце. У 1796 расійскія ўлады скасавалі дамініканскі кляштар, касцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лішкаў апынуўся ў складзе Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 — 354 чал.; 1897 — 613 чал. XX стагоддзе: 1923 — 407 чал.; 1959 — 318 чал.; 1970 — 203 чал.; 1979 — 135 чал.; 1980 — 140 чал.; 1986 — 114 чал.; 1989 — 105 чал. XXI стагоддзе: 2001 — 65 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці Замчышча Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар дамініканцаў (1704—1741) Могілкі хрысціянскія

Галерэя

Літаратура

Liszków // S. 324.

Спасылкі

Liškiavos kultūros centras