Падле́ссе (, ) — аграгарадок у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жарабковіцкага сельсавета. Размешчана на аўтадарозе Ляхавічы—Нясвіж. За 8 км на паўночны ўсход ад Ляхавічаў, 228 км ад Брэста, 4 км ад чыгуначнай станцыі Жарабковічы. 825 жыхароў, 374 двары (2000).

У 1940—1972Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361). і 1981—2013 гадахРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676). Падлессе было цэнтрам Падлескага сельсавета.

Інфраструктура Сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі. Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897—1967) — беларускі оперны спявак (барытон) Серафім (Шахмуць) (1901—1946) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы Мікалай Іванавіч Таранда (нар. 1947) — беларускі жывапісец і графік

Славутасці

Святадухаўская царква (другая палова XVIII стагоддзя).

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. т. 11: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 2000

Спасылкі

Катэгорыя:Жарабковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна