Land Rover — брытанская аўтамабільная кампанія, якая выпускае выключна аўтамабілі з поўным прывадам.

Гісторыя Заснаваная ў 1948. Свой першы аўтамабіль (для пачатку — электрычны) вядомая англійская веласіпедная фірма Rover у Ковентры выпусціла ў 1888. А з 1904 фірма пачала выпускаць ужо бензінавыя аўтамабілі — у асноўным легкавыя, сярэдняга класа.

Упершыню фірма выпусціла ўсюдыходы ў 1948 пад маркай Land Rover. Мадэль неаднаразова мадэрнізавалася, мела розныя кузавы, колавую базу 88" або 109", а таксама чатырох-, шасці- і васьміцыліндравыя бензінавыя або дызельныя рухавікі.

Мадэльны шэраг Land Rover Defender Land Rover Discovery Land Rover Freelander Range Rover Range Rover Evoque Range Rover Sport

Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Вялікабрытаніі