Свёкрава (, ) — былая вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Доўгаўскага сельсавета.
Размешчана за 24 км на паўночны ўсход ад Клічава, 68 км ад Магілёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Вонічы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўначы і захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Малінне і далей па шашы Клічаў—Чачэвічы.
Гісторыя
Заснавана ў 1921 годзе выхадцамі з вёскі Доўгае, якія пасяліліся на былых памешчыцкіх землях. 20 жніўня 1924 года ў Клічаўскім раёне Бабруйскай акругі (да 20 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1933 годзе арганізаваны калгас імя «Вепрынка». У 1940 годзе 19 двароў, 78 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Восенню 1942 года гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 2 жыхароў. Вызвалена 29 чэрвеня 1944 года воінамі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. Пасля вайны адбудавана.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчанскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .
Насельніцтва 1940 год — 19 двароў, 78 жыхароў. 1992 год — 10 гаспадарак, 16 жыхароў.
Планіроўка Планіровачна складалася з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна