Брылёўка (, ) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад Клічаўа, 52 км ад Магілёўа, 12 км ад чыгуначнай станцыі Мілое на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Вёска акружана лесам. На ўсходняй ускраіне цячэ рака Друць (прыток Дняпра), на паўднёвым усходзе — яе прыток рака Даўжанка.
Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёскі Веснік, Доўгае, Малінне і далей па шашы Клічаў—Чачэвічы.
Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудаванай аднабакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядома паводле пісьмовых крыніц з XVI стагоддзя. На ўскраіне вёскі захаваліся рэшткі паліванага посуду і бітага кафляванага шкла, якія датуюцца XVI—XVII стагоддзямі.
У XVI стагоддзі — сяло Брылевічы ў Магілёўскім павеце ВКЛ, налічвала 33 двары, з'яўлялася ўласнасцю памешчыка.
У складзе Расійскай імперыі. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце, 26 рэвізскіх душ. У 1880 годзе — 15 двароў, 60 жыхароў; частка вяскоўцаў займалася адыходным промыслам. Паводле перапісу 1897 года ў Гарадзішчанскай воласці Быхава павета, 18 двароў, 143 жыхары. У 1909 годзе — 19 двароў, 188 жыхароў.
З 20 жніўня 1924 года ў Ядранаслабодскім сельсавеце Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 8 ліпеня 1931 года ў Клічаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Друць».
У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 28 чэрвеня 1944 года войскамі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту.
З 20 верасня 1944 года ў Доўгаўскім сельсавеце Клічаўскага раёна Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Кіраўскім раёне. З 6 студзеня 1965 года зноў у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
У 1950—1980-я гады вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Доўгаўскі» (цэнтр — в. Доўгае).
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 — 60 жыхароў. 1897 — 143 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 188 жыхароў. 1990 — 32 гаспадаркі, 63 жыхары. XXI стагоддзе: 2007 — 10 гаспадарак, 15 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Вёскі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты Доўгаўскага сельсавета (Клічаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта