Кем — карта Карэліі (, ) — горад (з 1785 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кемскага раёна Карэліі. Насельніцтва 14,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 14 стагоддзі.
Размешчаны на рацэ Кем, каля месца яе ўпадзення ў Белае мора, за 434 км ад Петразаводска, пры вяршыні Кемскай губы, на левым беразе ракі Кем і на востраве Ляпостраў, паміж яе рукавамі. Рака Кем суднаходная ад мора да горада, але толькі для невялікіх суднаў.
Кемскі дрэваапрацоўчы завод. Каскад кемскіх ГЭС. Друкарня. Насельніцтва
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Карэліі