Вельск () — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вельскага раёна Архангельскай вобласці. Насельніцтва 21,4 тыс. чалавек (2023 ). Заснаваны ў 1137 годзе. Размешчаны на левым беразе ракі Вага пры ўпаданні ў яе ракі Вель, за 545 км ад Архангельска.

Вельск — буйны цэнтр лясной і лесахімічнай прамысловасці (леспрамгаз, лесанарыхтоўчая база і інш.). Таксама ў горадзе працуюць рамонтна-механічны, асфальтабетонны заводы, мясны і малочны камбінаты, хлебакамбінат. Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Дзіяна Мікалаеўна Вымаркава (нар. 1948) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віталь Іванавіч Халзакоў (нар. 1924) — рэктар Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Архангельскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1137 годзе