Дворнае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 3,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Відзы, каля вёскі Відзы-Лаўчынскія.
Плошча паверхні возера 0,09 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У заходняй частцы злучана ручаём з возерам без назвы.
Каля паўночнага берага возера знаходзіцца сядзібны парк (Відзалаўчынскі парк) Тамаша ВаўжэцкагаДревние крепости и города Беларуси.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Дзісны Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна